Month: Кастрычнік, 2025

Перадзаказ на “Забаўлянкі” для самых маленькіх

У студзені 2026 года ў выдавецтве “Этна Традыцыя” мае выйсці кніга “Забаўлянкі” — трэцяя з паспяховай серыі беларускіх выданняў для дзяцей і бацькоў (“Дзіцячы сьпеўнік”, “Беларускія калыханкі”). А замовіць “Забаўлянкі” можна проста зараз і гэта дапаможа з друкам поўнага накладу, тлумачыць музыка і папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў. “Забаўлянкі” — гэта інтэрактыўная, […]

Выйшла кніга з творамі антычнага паэта Гесіёда

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новы том з перакладамі на беларускую твораў старажытнай літаратуры. Кніга твораў антычнага паэта Гесіёда, у якую увайшлі “Паходжанне багоў (Тэагонія)” і “Працы і дні” ў перакладзе Лявона Баршчэўскага, папоўніла цэлы шэраг важных перакладаў сусветнай літаратуры, якія ў бальшыні сваёй друкаваліся ўпершыню. Так раней выходзіла “Іліяда” Гамэра, […]

Серыя “Паэты планеты” папоўнілася кнігай Кастуся Цвіркі

У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла новая кніга ў межах серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца скарбы сусветнай і айчыннай вершаванай творчасці. Серыя папоўнілася “Выбраным” паэта, перакладчыка, выдаўца і філолага Кастуся Цвіркі. Кастусь Цвірка, які летась адзначыў 90-гадовы юбілей, нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 […]

Выйшла кніга вершаў для дзяцей Алега Мінкіна

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць серыю кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Сярод навінак апошняга часу чытачы знойдуць кнігу вершаў паэта і перакладчыка Алега Мінкіна “Зарапад”. У кнізе выбраных дзіцячых вершаў Алега Мінкіна, якую праілюстравала Кацярына Мельнікава, паэтычна ўвасабляюцца нацыянальныя міфалагічныя істоты, ажывае раслінны і жывёльны свет, а таксама апяваецца […]

Фестываль “Прадмова” пачынаецца ў Вільні — праграма

З кастрычніка па лістапад адбудзецца VII Міжнародны фестываль Pradmova, які ў адзіным культурным дыялогу аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. Сёлетні лозунг фестываля  — “Птушкі без гнёздаў” натхнёны асобай Ларысы Геніюш як сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. Bellit.info паразмаўляў пра асаблівасці і цікавосткі праграмы з арганізатарамі фестываля і каардынатарамі пляцовак […]

Поўныя спісы Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуе па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацыях. У 2024 — 13 і 11 кніг адпаведна. У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах […]

Адкрыты перадзаказ на кнігу вершаў Сержука Ляснога

Выдавецтва Рамана Цымберава абвясціла папярэднюю падпіску на кнігу вершаў “Крокі над дахамі” Сержука Ляснога, які вядзе свой асабісты паэтычны акаўнт у інстаграме. “У зборнік увайшлі вершы, працятыя сустветнымі промнямі натхнення і бульбяным пахам араллі для кола чытачоў на шляху з вясны ў лета і з восені ў зіму над дахамі […]

Абвесцілі доўгі спіс намінатаў на найлепшы дызайн вокладкі

Журы прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой — уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак году. У поўны спіс прэміі трапіла 41 кніга, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 20 намінантаў: Сябра журы, пераможца леташняй прэміі Святлана Дземідовіч адзначае ў сваёй рэцэнзіі на сёлетні спіс кніг: […]

Дзіцячую серыю “Ветрачок” папоўніла кніга Дануты Бічэль

Выдавец Раман Цымбераў працягвае выдаваць навінкі ў межах серыі кніг для дзяцей “Ветрачок”, якую запачаткаваў летам 2025 году. Цяпер серыя папоўнілася зборнікам выбраных дзіцячых вершаў Дануты Бічэль. У кнігу “Радзіма” старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. “Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом […]

Як розныя Караткевічы ўжываліся ў адной асобе? Дубавец чытае кнігу Глобуса

Новы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца прысвечаны развагам вакол кнігі Адама Глобуса “Наш сусед Караткевіч”. Геній, легенда, п’яніца, вечны падлетак ці проста дзядзька Валодзя? Менавіта такім розным малюе аўтар класіка беларускай літаратуры, з любоўю ствараючы міф “Уладзімір Караткевіч”. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі выходзіць […]