Выдавецтва “Янушкевіч” працягвае папаўняць свой каталог электроннымі версіямі кніг нароўні з папяровымі. Цяпер у электронным выглядзе выйшла “Забойства на вуліцы Макаёнка” Клёка Штучнага. “Забойства на вуліцы Макаёнка” — рэдкі на беларускай літаратурнай прасторы дэтэктыў, які ўпісаны ў кантэкст падзей 2020 году. Стылёва дасканалы, з тонкім гумарам і небанальным сюжэтам. Купіць e-book […]
Month: Ліпень, 2025
Успаміны Ларысы Геніюш перавыдалі па-польску
Фонд “Камунікат” і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку перавыдалі польскі пераклад кнігі ўспаміны паэткі Ларысы Геніюш, якая ў Беларусі выходзіла пад назвай “Споведзь”. Перакладное выданне называецца “Ptaki bez gniazd. Wspomnienia” (Птушкі без гнёздаў. Успаміны). Першае выданне польскай версіі кнігі “Ptaki bez gniazd. Wspomnienia” ў перакладзе Чэслава Сэнюха выйшла ў 2012 годзе, дзякуючы Беларускаму гістарычнаму […]
Першая частка “Сабак Эўропы” стала аўдыякнігай — слухаць
Ініцыятыва Audiobooks.by ператварыла першую частку рамана “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча “Мы лёгкія, як папера” ў аўдыякнігу і размясціла на пляцоўках, дзе кожны можа яе паслухаць. Твор агучыў рэдактар рамана Сяргей Шупа. У частцы “Мы лёгкія, як папера” дзеянне адбываецца ў 2016 годзе. Менскі няўдаліца, самаабвешчаны геній і мізантроп стварае бальбуту […]
Ганна Янкута і Уладзімір Някляеў — з чытаннямі ў Чэхіі
Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута і паэт Уладзімір Някляеў выступяць выступяць на сустрэчах у Чэхіі перад аматарамі літаратуры ў межах ініцыятывы “Месяц аўтарскіх чытанняў — EXIL”. Свае выступы Ганна Янкута анансавала ў фэйсбуку: “Неўзабаве буду ў Чэхіі і Славакіі на Месяцы аўтарскага чытання, сёлетняя тэма якога – “Выгнанне”. Прачытаю фрагменты […]
Купалаўцы пакажуць спектаклі паводле Бахарэвіча, Знака і не толькі
Тэатральная група “Вольныя Купалаўцы”, якая працуе ў эміграцыі і працягвае традыцыі менскага тэатра імя Янкі Купалы, падзялілася рэпертуарам на верасень і кастрычнік у Варшаве. З чатырох спектакляў 3 — паводле твораў беларускіх аўтараў і аўтарак. 2, 3 верасня — спектакль “ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ”, паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, […]
Ліпеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі” — чытаць
Выйшаў ліпеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць як традыцыйныя рубрыкі — паэзія, эсэ, чытальня, так і нарыс Леаніда Лаўрэша, фельетон Віктара Сазонава ды артыкул з нагоды юбілею Ігната Дварчаніна. Запрашаем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ: ЮБІЛЕЙ: Сяргей ЧЫГРЫН са згадкай пра Ігната ДВАРЧАНІНА «Жыццё ідзе, а холад на душы…»НАРЫС: артыкул […]
Якія кнігі пазмагаюцца за званне найлепшай?
Распачынаецца новы прэміяльны сезон найбуйнейшай незалежнай узнагароды Беларусі — літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, якая штогод уручаецца за найлепшую кнігу прозы, напісаную на беларускай мове. Пачатак сезону 27 ліпеня прымеркаваны да 119-й гадавіны з дня нараджэння патрона прэміі, як называў сябе апошнім грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага. Сёлета ў прэміі ўдзельнічаюць кнігі, […]
Выйшла кніга з дзвюма містычнымі гісторыямі з Беларусі
У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга аўтарак Тафілі Багач і Паўліны Кот “Паспець да цемры. Містычныя гісторыі з Беларусі”. У выдавецтве кажуць, што дзве гісторыі напісаны знанымі беларускімі аўтаркамі, якія схаваліся за псеўданімамі. “Летам прывіды ў Мінску знікаюць праз недахоп вільгаці ў паветры. Горача і суха — няма вялікай ракі”, […]
“Хочацца проста сядзець на пляжы”, — вялікая размова з Настай Кудасавай
Паэтка Наста Кудасава ў вялікай размове з “Салідарнасцю” расказала пра розніцу паміж людзьмі ў рэальным жыцці і ў сацсетках, найбольшы ганарар, і як ратуюць 300 пончыкаў штодня. — Наста, у сусветны дзень уцекача, 20 чэрвеня, вы напісалі «абдымаю ўсіх, каму баляць адарваныя карані» і выклалі ў фэйсбук вельмі кранальны верш. […]
На радзіме Анатоля Сыса працуюць археолагі
Веткаўскі музей стараабрадніцтва сумесна з археолагамі Эрмітажа капаюць бескурганны могільнік зарубінецкай культуры ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна. Менавіта ў гэтай вёсцы нарадзіўся паэт Анатоль Сыс (1959—2005). Ужо падрыхтаваны раскоп памерам 8 на 24 метры, на якім знялі верхні слой, “пахатнік”, глыбінёй 30 сантыметраў, паведамляе канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі […]