У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла навінка — “Традыцыйны светалад беларусаў. Грамадства”. Гэта чацвёртая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў. Аўтарамі кнігі выступілі Т. В. Валодзіна, І. М. Дубянецкая, М. Б. Завадскі, У. А. Лобач, С. І. Санько, Д. В. Скварчэўскі. За мастацкае афармленне адказваў М.С.Храпавіцкі. У […]
Month: Ліпень, 2025
“Камунікат” анансаваў выхад 4-х кніг
Фонд “Камунікат” анасаваў выхад чатырох выданняў, паводле сайта Kamunikat.org, кнігі былі аддадзеныя ў друк. Вершы для дзяцей, палітычны трылер, перавыданне пераможцы Прэміі Гедройця і фрашкі. 1. Новыя фрашкі ад Севярына Квяткоўскага сабраныя ў кнізе “Мы ідзём на марш”. У рэдакцыйнай працы новаадноўленай “Нашай Нівы” Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам […]
Выходзіць новая кніга Паўла Касцюкевіча
Выдавец Раман Цымбераў падзяліўся ў сацсетках навіной пра хуткі выхад новай кнігі Паўла Касцюкевіча “Тралейбус №29. Лайфхакі і прароцтвы”. Анонс суправаджае фота сігнальнага асобніка кнігі, аздобленай мастаком Багданам Даўгялам. Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, […]
У новай паэтычнай серыі выдадуць Жылку і Караткевіча
Выдавецтва “Мастацкая літаратура” ў 2024 годзе запачаткавала серыю “Новая бібліятэка беларускай паэзіі”, у якой выдае найлепшыя паэтычныя здабыткі перадусім XX стагоддзя. Сярод іншага дзве навінкі здадзеныя ў друк і з’явяцца ў кнігарнях найбліжэйшым часам. 1. Уладзімір Жылка. Пад гэтым небам Гэта кніга выбранага аднаго з самых адметных паэтаў 20—30-х гадоў […]