Month: май, 2025

Выйшаў музычны альбом на вершы габрэйскіх паэтаў Беларусі

30 траўня выйшаў музычны альбом, заснаваны на вершах габрэйскіх паэтаў Беларусі, якія пісалі на ідышы ў першай палове XX стагоддзя. Кружэлка, кампазіцыі для якой стварылі сямёра сучасных беларускіх выканаўцаў, называецца Yiddish Veršes. Праект Yiddish Veršes ініцыяваны Цэнтрам беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны ў партнёрстве з музычным лэйблам Radio Plato. Яго мэта — […]

Да 1 ліпеня можна падаць тэксты для публікацыі ў “Запісах БІНіМ”

Беларускі інстытут навукі і мастацтва абвяшчае збор тэкстаў для публікацыі ў наступным нумары альманаха “Запісы БІНіМ”. Апошні тэрмін падачы матэрыялаў — 1 ліпеня 2025 году. “Шаноўныя аўтары, да 1 ліпеня яшчэ прымаюцца для публікацыі тэксты ў сёлетні альманах “Запісы БІНіМ” — найстарэйшае выданьне, прысьвечанае беларускай гісторыі, культуры й сучаснасьці ў […]

Раман “Шалом” Артура Клінава перавыдалі ў новай рэдакцыі

Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла другое выданне рамана “Шалом” мастака і пісьменніка Артура Клінава. Кніга выходзіла ў 2010 годзе і ўвайшла ў шорт-ліст Прэміі Гедройця. Цяпер раман надрукаваны ў новай рэдакцыі. Анатацыя: Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце […]

Выйшаў паэтычны зборнік Фелікса Чэчыка, прысвечаны Пінску

У выдавецтве hochroth Minsk чарговая навінка — зборнік вершаў “Пинский проезд” Фелікса Чэчыка, паэта, які нарадзіўся ў Пінску, а цяпер жыве ў Ізраілі. Новую паэтычную кнігу паэт прысвячае роднаму гораду Пінску. *И небо высохло, и вычерпали Пину навечно, – ну и пусть,что список кораблей сгорел, но половину я помню наизусть.Мне хватит […]

Юля Цімафеева напісала паэтычную гісторыю свайго роду

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы канцэптуальны зборнік вершаў Юлі Цімафеевай з назвай “Кровазварот”, у якім аўтарка праз паэтычную форму апавядае гісторыю свайго роду ў 20 стагоддзі і шукае сваё месца ў гэтай гісторыі. “Я хачу падзякаваць маёй сям’і: маім бацькам і цёткам, — за тое, што шчодра дзяліліся са мной […]

Упершыню з’явіўся пераклад “Спеву пра Майго Сіда”

У выдавецтве Рамана Цымберава ўпершыню быў надрукаваны пераклад на беларускую мову гішпанскага гераічнага эпасу “Спеў пра Майго Сіда”. Над перастварэннем твору працаваў Якуб Лапатка (1944 – 2024), а пазней Лявон Баршчэўскі. Класічны твор гішпанскага гераічнага эпасу пад назвай “Спеў пра Майго Сіда” быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі, але […]

Тры аповесці Быкава выдалі пад адной вокладкай

Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць творы беларускай класікі. Гэтым разам пад адной дыхтоўнай цвёрдай вокладкай выйшлі тры аповесці сусветнавядомага пісьменніка Васіля Быкава. Аповесці “Круглянскі мост”, “Абеліск” і “Воўчая зграя”, што сабраныя ў новым выданні, прысвечаныя жыццю людзей пад акупацыяй. Героітвораў вырашаюць для сябе найскладанае пытанне: як пад гнётам няўмольных абставінаў застацца […]

Раман Зараславы Камінскай пра мастачку Алену Кіш стаў аўдыякнігай

Раман пісьменніцы Зараславы Камінскай “Русалкі клічуць”, які апавядае ў тым ліку пра народную мастачку Алену Кіш, апублікаваны Audiobooks.by у фармаце аўдыякнігі. Друкаваная версія кнігі пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе і атрымала прэмію “Дэбют” (2018), а таксама трапіла ў лонг-ліст Прэміі Гедройця 2018 году. Анатацыя: Вас калі-небудзь клікалі […]

Сяргей Дубавец расказвае ў падкасце пра Прэмію Арсенневай

Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад працы ў складзе журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якая выдаецца за найлепшую паэтычную кнігу. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Так выйшла, што чытаць паэтычныя кніжкі, намінаваныя сёлета на прэмію імя […]

Выйшаў новы выпуск альманаха “Апостраф”

Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам пісьменнікаў выдаў трэці нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: ПАЭЗІЯ Андрэй Хадановіч. Кантрабанда надзеі. Вершы.Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. Каляндар на імгненне. Вершы.Сяргей Сыс. Чужыя снягі. […]