Month: май, 2025

Выйшла кніга выпускнікоў Школы маладога пісьменніка

У Беластоку выдавецкая ініцыятыва “Экапрэс” пры партнёрстве фонда “Камунікат” выпусціла зборнік “Пахне пераспелым яблыкам”. У выданне ўвайшлі творы, напісаныя навучэнцамі Школы маладога пісьменніка пры Міжнародным саюзе беларускіх пісьменнікаў. Прэзентацыя кнігі пройдзе 25 траўня ў Варшаве. Анатацыя:“Школа – нефармальны праект па літаратурнай адукацыі, які дзейнічае з 2012 году. Прапанаваныя для кнігі […]

Фэнтэзі і містыка: выйшаў зборнік апавядання пра Менск

У выдавецте “Папуры” выйшла кніга зборнік апавяданняў удзельніц таварыства беларускіх фантастаў “Шуфлядка пісьменніка” з назвай “(Ня)чысты Мінск”. Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў – пятнаццаць розных сусветаў. Усе апавяданні так ці інакш звязаныя з Менскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Менскае […]

У Вільні пакажуць спектакль паводле твору Арлова

22 траўня тэатральная трупа беларускіх актораў з Варшавы выступіць у Вільні з прэм’ерай спектакля “Ордэн Белай Мышы” паводле аднайменнай прытчы Уладзіміра Арлова. Казка-прытча “Ордэн Белай Мышы” — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. Сюжэт спектакля — […]

Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы зборнік вершаваных твораў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова з назвай “Нетутэйшая далечыня”. Гэта сёмая кніга Ігара Кулікова, у якой сабраны вершы, напісаныя ў 2021—2023 гадах, а таксама некаторыя пераклады з ангельскай мовы і санскрыту. Кнігу ўжо можна набыць праз сайт анлайн-кнігарні “Кнігаўка”. А ў найбліжэйшы […]

Выйшла дзіцячая навінка пра прыгоды карняплода

У выдавецтве Słowianka выйшла з друку новая кніга для дзяцей — “Прыгоды Бульбіка” аўтарства Марыны Корзун. Кнігу ўжо можна замовіць праз сайт выдавецтва. У анатацыі гаворыцца, што гэта кніга пра веру ў свае сілы, пра тое, што варта марыць і ісці да сваёй мэты. “Часамі бывае страшна, часамі падаецца ўсё складаным […]

Кніга пра Гаруна. Новы выпуск “Літаратурных зацемак” Дубаўца

Журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец у чарговым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” расказвае пра кнігу Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”, што прысвечаная жыццю і творчасці Алеся Гаруна. Можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Чым мяне заўсёды ўражвалі кнігарні на захад ад Беларусі, дык гэта тоўстымі, на 500 ці […]

Выйшла кніга вершаў Анемпадыстава — ёсць раней недрукаваныя

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава “Каб быць бліжэй да зорак”, у якую ўвайшлі творы, якія раней не друкаваліся. Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў. З 1990-х быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў […]

Выходзіць пераклад кнігі пра паўстанне ў Варшаўскім гета

Выдавецтва Połackija Łabirynty, якое дзейнічае ў Польшчы, выпускае з друку кнігу польскай пісьменніцы і журналісткі Ганны Краль (Hanna Krall) “Апярэдзіць Госпада Бога” (Zdążyć przed Panem Bogiem) у перакладзе Лявона Баршчэўскага. Гэтая кніга Ганны Краль, што ўпершыню асобным выданнем выйшла ў 1977 годзе і прынесла аўтарцы сусветную славу, заснаваная на інтэрв’ю […]

Твор Максіма Знака выдалі на дацкай мове

Кнігу беларускага аўтара і ганаровага сябра Дацкага ПЭНа Максіма Знака цяпер можна чытаць па-дацку. У выдавецтве Underskoven выйшаў яго твор “Зэкамерон” у перакладзе на дацкую мову Лотэ Янсен (Lotte Jansen), паведамляе Рэформ. Кніга, напісаная адвакатам і пісьменнікам Максімам Знакам у зняволенні, друкавалася на беларускай, ангельскай, шведскай, нямецкай і расейскай мовах. “Зэкамерон» — гэта 100 апавяданняў пра […]

Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюцца найлепшыя паэтычныя кнігі на беларускай, абвясціла кароткі спіс, які традыцыйна складаецца з трох пазіцый. У гэтым годзе ў доўгі спіс увайшло 10 кніг паэзіі. Тройка паэтычных кніг, якія сёлета журы палічыла найлепшымі: Сёлета ў журы – пяцёра майстроў, якія вызначаюць галоўную інтрыгу прэміі, […]