Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць творы беларускай класікі. Гэтым разам пад адной дыхтоўнай цвёрдай вокладкай выйшлі тры аповесці сусветнавядомага пісьменніка Васіля Быкава.
Аповесці “Круглянскі мост”, “Абеліск” і “Воўчая зграя”, што сабраныя ў новым выданні, прысвечаныя жыццю людзей пад акупацыяй. Героі твораў вырашаюць для сябе найскладанае пытанне: як пад гнётам няўмольных абставінаў застацца Чалавекам.


Набыць кнігу можна ў менскіх кнігарнях, а таксама, напрыклад, праз сайт Oz.by



![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


