Да 1 ліпеня можна падаць тэксты для публікацыі ў “Запісах БІНіМ”

Беларускі інстытут навукі і мастацтва абвяшчае збор тэкстаў для публікацыі ў наступным нумары альманаха “Запісы БІНіМ”. Апошні тэрмін падачы матэрыялаў — 1 ліпеня 2025 году.

“Шаноўныя аўтары, да 1 ліпеня яшчэ прымаюцца для публікацыі тэксты ў сёлетні альманах “Запісы БІНіМ” — найстарэйшае выданьне, прысьвечанае беларускай гісторыі, культуры й сучаснасьці ў замежжы. У тым ліку, гэта могуць быць рэцэнзіі на выдадзеныя ў замежжы кнігі, агляды беларусаведных мерапрыемстваў у розных краінах. Аўтарскія асобнікі гарантуюцца”, напісала ў сацсетках гісторык, архівістка і галоўная рэдактарка альманаха Наталля Гардзіенка.

Для кантактаў можна карыстацца старонкай на фэйсбуку ці поштай binim.nyc@gmail.com.