Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча падзяліўся грунтоўнымі планамі па пераводзе кніг з бібліятэкі ў лічбавы фармат у межах праекту “Баркулаб”. Сярод першых аблічбаваных кніг “Беларускі спеўнік” Станіслава Станкевіча і паэма Лявона Случаніна. Праект рэалізуецца ў супрацы з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”, менавіта на сайце Kamunikat.org, можна будзе знайсці ўсе адсканаваныя ўнікальныя […]
Month: май, 2025
Беларускі і польскі філосафы напісалі сумесную кнігу
Беларускі і польскі філосафы Павел Баркоўскі і Анджэй Гняздоўскі (Andrzej Gniazdowski) напісалі сумесную працу, якая прысвечана асэнсаванню цяперашняга беларускага шляху і падзеяў польскай “Салідарнасці” з фенаменалагічнага пункту гледжання. Выданне выйшла ў выдавецтве Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай Акадэміі навук. У кнізе “Абуджэнне Беларусі”, якая выйшла на дзвюх мовах (беларускай і […]
Гарадзенскі музыка Дзяніс Трусаў выдаў раман па-беларуску
У выдавецтве фонда “Камунікат” выйшаў постмадэрнісцкі раман-пазл “Боў і мерць у Хротне” гарадзенца Дзяніса Трусава, які аўтар перапрацаваў і пераклаў з расейскай мовы. Кнігу ўжо можна замовіць праз анлайн-краму выдавецтва. Паводле анатацыі, кніга Дзяніса Трусава “Боў і мерць у Хротне” гэта беларускі Twin Peaks і Silent Hill, раман пра самасвядомасць […]
Паэма Кляшторнага “Калі асядае муць” — у аўдыяверсіі
Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая агучвае “літаратуру турбулентных часоў”, апублікавала на сваім YouTube-канале агучаную паэму Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” (упершыню публікавалася ў 1927— 28 гадах). “Ёсць меркаванне, што маладыя савецкія паэты толькі і рабілі, што хваласпевілі рэвалюцыю і новую ўладу. Але! І 10 гадоў не мінула пасля перамогі бальшавікоў, як […]
“Доўгая дарога дадому” — Хадановіч прачытае цыкл лекцый пра літаратуру
6 траўня ва Уроцлаве Андрэй Хадановіч пачне чытаць цыкл лекцый пра беларускую літаратуру, які называецца “Доўгая дарога дадому”. Першая лекцыя “Я вас не баюся” будзе прысвечаная Васілю Быкаву. Цыкл лекцый, адрасаваных як беларусам, якія сёння жывуць ва Уроцлаве (і не толькі), так і палякам, якім практычна невядомая культура найбліжэйшых суседзяў. […]