Выдавецтва “Папуры” перавыдала дзве класічныя аповесці Алеся Адамовіча пад адной вокладкай. У кнігу ўвайшлі творы “Хатынская аповесць” і “Нямко”.
У “Хатынскай аповесці” (1972 год) майстар ваеннай прозы Алесь Адамовіч перадае эмацыйны напал падзей часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі. Разам з аповесцю “Карнікі” легла ў аснову фільма Э. Клімава “Ідзі і глядзі” (1985).
У аповесці “Нямко” (1992—93 гады) апавядаецца пра каханне нямецкага салдата Франца і беларускай дзяўчыны Паліны ў час акупацыі і ў пасляваенны перыяд. Юныя героі супрацьстаяць неспрыяльным акалічнасцям, кіруючыся ў сваіх паводзінах простымі правіламі агульначалавечай маралі і законамі прыроды.
Кнігу можна замовіць праз Wildberries.by, а таксама набыць у кнігарнях у Беларусі.