У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга “Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя”, якую ўклаў пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец. Першага сакавіка адбудзецца аўтарская сустрэча, дзе можна будзе таксама набыць ягоныя кнігі “Занзібар. Сталеньне маладой душы“ і “Стагодзьдзе НН“.
“Ад пачатку дзён Вільня была галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, цэнтрам усяго жыцця краю, калыскай мадэрнай беларускай нацыі. Пра Вільню складаліся народныя песні і прыказкі, пісалі паэты Сярэднявечча, Асветніцтва і Новага часу. У гэтай анталогіі прадстаўленыя творы пра Вільню, напісаныя ў ХХ стагоддзі”, — гаворыцца ў анатацыі на сайце выдавецтва, дзе кнігу можна замовіць проста цяпер.
Выданне аздобленае здымкамі Уладзіміра Парфянка і Дзяніса Раманюка. Мастацкім рэдактарам выступіў Сяргей Харэўскі.




Раней падобны збор тэкстаў пра Вільню выходзіў публікацыяй у часопісе “Arche” пад назвай “Вільенская анталёгія”
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец правядзе ў Вільні аўтограф-сэсію з нагоды выхаду трох навінак: уласна анталогіі, а таксама дзвюх арыгінальных кніг “Занзібар. Сталеньне маладой душы“ і “Стагодзьдзе НН“.
Гасцямі сустрэчы будуць таксама выдавец Ігар Логвінаў і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, піша KROPKA.
1 сакавікa 17:00
Уваход вольны
Krama + tvorčaja prastora KROPKA (Savičiaus g. 6, Vilnius)