Month: студзень, 2025

Тэатральная ініцыятыва перавыдала “Радзіва Прудок”

Прадусарская ініцыятыва INEXKULT, якая займаецца перадусім тэатрам, перавыдала кнігу Андруся Горвата “Радзіва Прудок”. Фундацыя заяўляе, што гэтым перавыданнем запачаткоўвае серыю кніг вакол тэтра. Дзякуючы ініцыятыве INEXKULT былі адноўленыя паказы спектаклю паводле кнігі Андруся Горвата, які першапачаткова ішоў на Малой сцэне Купалаўскага тэатра. Новае выданне аздобленае новымі ілюстрацыямі і дапоўненае архіўнымі […]

28.01 у музеі Багдановіча — вечар да 85-годдзя Дайнекі

28 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе мерапрыемства да 85-годдзя пісьменніка Леаніда Дайнекі (1940—2019), вядомага раманамі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, а таксама паэзіяй і эсэістыкай. У сваіх гістарычных раманах пісьменнік спрабуе зазірнуць у даўняе мінулае Беларусі. Чытачы з асаблівай цеплынёй згадваюць Леаніда Дайнеку, бо менавіта праз […]

Кніжка паэзіі на аснове замоваў ад Улы Кароткага

Аўтар Ула Кароткі напісаў кнігу вершаў і эсэ пра калектыўныя практыкі дапамогі і паэзію з назвай “ласачка-босачка”. Тэксты кнігі спрабуюць выйсці за межы кансервацыі беларускіх замоў. Кніга выходзіць у Беларусі і ў Еўразвязе 24 студзеня. Бабуля Улы — Баба Маня — жыла ў вёсцы Рухава Старадарожскага раёну і лекавала людзей […]

“Логіка-філасофскі трактат” Вітгенштайна — па-беларуску

Выдавец Раман Цымбераў у межах серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціў “Логіка-філасофскі трактат” Людвіга Вітгенштайна ў перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага. Людвіг Вітгенштайн (1889-1951) — аўстрыйска-брытанскі філосаф, які апублікаваў пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, “Логіка-філасофскі трактат”, займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку ХХ ст., а найперш на філасофію неапазітывізму […]

Пераклад сучаснай польскай прозы Дамінікі Словік — перадзаказ

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад кнігі апавяданняў сучаснай польскай пісьменніцы Дамінікі Словік (Dominika Słowik) з назвай “Самасейкі”. Папярэдне замовіць кнігу можна да 31 студзеня. Пераклала кнігу Алена Пятровіч. З анатацыі: «Самасейкі» прыслухоўваюцца да настрою нашага часу і падкрэсліваюць абсурднасць навакольнай рэчаіснасці. У зборніку апавяданняў, які можна чы­таць як складаную літаратурную казку, […]

Агляд парушэння моўных правоў у Беларусі з 1 ліпеня па 31 снежня 2024 года

У свеце ёсць краіны, якія згубілі сваю мову праз войны ці каланізацыю. У Беларусі сітуацыя «ўнікальная» тым, што беларуская мова — адзін з ключавых элементаў нацыянальнай ідэнтычнасці — падаўляецца  і пераследуецца самой дзяржавай.  Пачынаючы ад 2020 года беларуская мова ў краіне стала маркерам нелаяльнасці да рэжыму, праяўленнем палітычнай нязгоды. У выніку паразы на […]

“Вялікі Гэтсбі” выйшаў аўдыякнігай

Класічны амерыканскі раман Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі” выйшаў у аўдыяфармаце. Над стварэннем гукавой версіі працавала каманда Audiobooks.by, да якой гэтым разам далучыўся актор і рэжысёр Андрэй Саўчанка, а за гук адказваў Эрык Арлоў-Шымкус. “Вялікі Гэтсбі” — гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнае мары. З анатацыі: […]

“Марсіянскія хронікі” Брэдберы выйдуць у лютым

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад кнігі “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы ў перакладзе на беларускую мову. Цяпер адкрыты папярэдні заказ на навінку, старт продажаў чакаецца 18 лютага. Неперавышаны шэдэўр навуковай фантастыкі XX стагоддзя, “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы — гэта не проста гісторыя пра спробы чалавецтва каланізаваць Марс. Гэта глыбокае даследаванне чалавечых летуценняў, […]

“Літаратурная Беларусь” — чытаць новы нумар 2025 году

Выйшаў студзеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць новыя вершы Антаніны Хатэнкі і Фелікса Баторына, прозу Станіслава Судніка і Віктара Сазонава і многае іншае. Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску: ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Ведзьма»ФОРУМ: быліца Альжбеты КЕДА «Як перажыць?» і эсэ Галіны САМОЙЛА «Неба яе душы», прысвечанае памяці […]

Беларускае Міжрэчча ў краязнаўчай кнізе Сіўко

Выдавецтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава выпусціла невялікім накладам краязнаўчую кнігу празаіка, публіцыста і педагога Франца Сіўко. Кніга з назвай “Фабрыка Міжрэчча. Ад паперні да вадасапада” прысвечаная родным мясцінам Віцебшчыны і цяпер даступная ў PDF-фармаце. Анатацыя: На мяжы XIX–XX стагоддзяў прыкладна дзесяцікіламетровая адлегласць ніжняга цячэння ракі Вяты, левага […]