Month: студзень, 2025

Новая лекцыя Ганны Севярынец пра першага беларускага філосафа

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэма новага выпуску “Беларусы і вада. Расклад на будучыню ад Ігната Абдзіраловіча”. Першы беларускі філасофскі тэкст — эсэ “Адвечным шляхам” Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) — аказаў значны ўплыў на […]

Культавы раман Бабкова выйшаў у двух фарматах

Раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” выйшаў у двух фарматах: друкаваным у выдавецтве “Логвінаў” і аўдыякнігай праз выдавецтва Audiobooks.by. Папяровую версію можна купіць тут. Раман пра Адама Клакоцкага — гэта класічная гісторыя посткласічнай беларускай літаратуры, у якой тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую […]

Кніга-пераможца конкурсу “Шуфлядка” выйшла з друку

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла кніга, якая перамагла ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка” — “Забойства на вуліцы Макаёнка” аўтарства Клёка Штучнага. Анатацыя:У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 году, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў — абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам […]

Стала вядома, якім будзе помнік Таўлаю ў Лідзе

У Лідзе выбралі, якім будзе помнік беларускаму паэту і дзеячу камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі Валянціну Таўлаю. У конкурсе эскізаў, вынікі якога былі падведзены ў доме, дзе жыў паэт, перамог праект Сяргея Логвіна, паведамляе канал “Спадчына”. Сяргей Логвін выявіў Валянціна Таўлая з газетай “Уперад” у руках (цяпер гэта “Лідская газета”). […]

Паэзія Радаўскаса выйшла ў перакладах Баршчэўскага

Выдавец Раман Цымбераў выдаў кнігу вершаў літоўскага паэта Генрыкаса Радаўскаса (Henrikas Radauskas) у перакладах Лявона Баршчэўскага. Назва кнігі выбранай паэзіі — “Маланкі і вятры”. Купіць з перасылкай па ўсім свеце можна праз сайт kniger.by, а таксама ў менскай краме:ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, […]

Пачаўся прыём заявак на галоўную паэтычную прэмію

Распачаты прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай, якой ганаруюць найлепшыя паэтычныя кнігі папярэдняга году. Як узяць удзел?Права намінавання маюць самі аўтары/аўтаркі паэтычных кніг, выдавецтвы, сябры журы, сябры аргкамітэта, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ. Умовы конкурсу: Калі кніга, якая намінуецца на прэмію, выйшла паміж 1 студзеня і 31 снежня […]

Чым жыве Інстытут беларускай кнігі: поспехі і задумы

Беларуская мова на сцэне міжнароднага кніжнага кірмашы ў Франкфурце, эмігранцкія бібліятэчныя ініцыятывы і каталагізацыя кніг беларускіх выдавецтваў: пра вынікі мінулага года для Інстытута беларускай кнігі, а таксама пра планы на новы, 2025 год, расказала адна з актывістак ініцыятывы Ліля Ільюшына. Даведка:  Інстытут беларускай кнігі (ІБК) — ініцыятыва, скіраваная на прамоцыю і рэпрэзентацыю […]

12 лютага — прэзентацыя рамана Цімура Кудзеліча

У выдавецтвае Skaryna Press выходзіць раман маладога пісьменніка Цімура Кудзеліча “Значныя дні”, які расказвае чытачу “пра страх і ачмурэнне, безвыходнасць і пробліскі надзей”. Віктар Жыбуль у анатацыі да кнігі расказвае пра твор: “Кропка, вакол якой круціцца ўвесь сьвет рамана „Значныя дні“, — Беларусь. Так называецца чыгуначная станцыя ў горадзе Заслаўі. […]

Kamunikat анансуе выхад чатырох кніжных навінак

У 2025 годзе Беларуская інтэрнэт бібліяэка Kamunikat.org адзначае 25-гадовы юбілей, некалькі апошніх гадоў фонд “Камунікат” актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю і цяпер анансуе некалькі навінак, што пабачаць свет у найбліжэйшы час: Някляеў, Федарэнка, Карповіч і Кавалёў. Пардрыхтавана другое выдане раману Уладзіміра Някляева “Гэй Бэн Гінон”, што апавядае пра Беларусь і беларусаў, […]

Канікулы ў музеі Броўкі: праграма для самых маленькіх

На час дадатковых зімовых канікул для 1—2 класаў Літаратурны музей Петруся Броўкі падрыхтаваў адмысловую праграму для самых маленькіх школьнікаў. Супрацоўнікі музея запрашаюць правесці час пазнавальна ды цікава. Спіс магчымых актыўнасцяў: Адрас: г.Мінск, вул. К.Маркса, 30, кв. 4.Тэл. +375 17 342 09 81 (абавязковы папярэдні запіс).