“Логіка-філасофскі трактат” Вітгенштайна — па-беларуску

Выдавец Раман Цымбераў у межах серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціў “Логіка-філасофскі трактат” Людвіга Вітгенштайна ў перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага.

Людвіг Вітгенштайн (1889-1951) — аўстрыйска-брытанскі філосаф, які апублікаваў пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, “Логіка-філасофскі трактат”, займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку ХХ ст., а найперш на філасофію неапазітывізму і дзейнасць т. зв. Венскага гуртка. Прадмова знакамітага логіка, матэматыка і філосафа Бертрана Расэла да першага выдання гэтай працы публікуецца тут у якасці пасляслоўя.

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца філасофіяй.

Купіць можна ў Менску ў Акадэмкнізе, у ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (час працы з пн—пт 11—18.30, сб з 11—17, ндз 11—16), а таксама з дастаўкай па ўсім свеце праз сайт Kniger.by.