П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах

У выдавецтве Skaryna Press выйшла п’еса паэткі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. Першапачаткова твор быў напісаны на ангельскай мове, а пасля перакладзены аўтаркай на беларускую, выданне двухмоўнае.

Прэм’ера спектакля паводле гэтай п’есы адбылася падчас фестывалю Voila! у Лондане ў 2024 годзе.

Анатацыя:

Паэтка блукае па вуліцах Лондана. Яе пераследуе гвалт, перажыты на Радзіме. Яна змагаецца з траўмай, імкнецца зноў адчуць сябе дома ва ўласным целе. Гісторыя Ганны Комар — гэта шчырае, неўпрыгожанае сведчанне пра выжыванне, імкненне да ацалення і пошук прыналежнасці сярод крохкай свабоды выгнання.

Ганна Комар і Софі Валі на сцэне падчас спектаклю

Кнігу можна купіць праз сайт выдавецтва ў двух фарматах: папяровым і электронным (Google Play BooksApple BooksKoboKindle).