Month: студзень, 2025

У Беластоку перавыдаюць Быкава без цэнзуры

Фонд “Камунікат” працягвае перавыдаваць творы Васіля Быкава. Неўзабаве мае выйсці кніга з неадцэнзураванымі аповесцямі “Ліквідацыя” і “Мёртвым не баліць”. Замовіць можна проста цяпер. Упершыню гэтыя аповесці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014 годзе. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў […]

Навінку пра Бяляцкага выклалі ў вольны доступ (спампаваць)

Новую кнігу “Алесь. За беларускае жыццё…”, прысвечаную Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, якая ў канцы 2024 году выйшла ў Беластоку, цяпер выклалі ў вольны доступ на сайце “Рацыі”. Спампаваць кнігу “Алесь. За беларускае жыццё…” ў PDF змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу “Вочы ў вочы”, якія гучалі на беларускім Радыё Рацыя, […]

Філосаф Анціпенка напісаў кнігу пра паэзію, сэкс і рэлігію

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла кніга эсэ філосафа Алеся Анціпенкі пра пра феномен самаўсведамлення чалавека ў паэзіі, культуры, этыцы і рэлігіі. У кнізе з назвай “Пра паэзію, сэкс, рэлігію і самаўсведамленне” кандыдат навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, […]

Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Мастацкае аздабленне — Кацярына Забела. Нагадаем, што ў выдавецтва hochroth Minsk летась з’явіўся сайт — minsk.hochroth.eu. Цяпер кніжныя навінкі можна будзе купіць непасрэдна праз гэтую […]