28.01 у музеі Багдановіча — вечар да 85-годдзя Дайнекі

28 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе мерапрыемства да 85-годдзя пісьменніка Леаніда Дайнекі (1940—2019), вядомага раманамі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, а таксама паэзіяй і эсэістыкай.

У сваіх гістарычных раманах пісьменнік спрабуе зазірнуць у даўняе мінулае Беларусі. Чытачы з асаблівай цеплынёй згадваюць Леаніда Дайнеку, бо менавіта праз яго творы многія ўпершыню захапіліся гісторыяй нашай краіны, самі заняліся даследчыцкай альбо літаратурнай справай.

Гэтым разам згадаць творцу і расказаць пра ягонае жыццё завітаюць родныя, сваякі, а таксама навукоўцы і літаратары: Алесь Бельскі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Лаўрык, Віктар Шніп, Вольга Рацэвіч, Таццяна Дайнека (Беланогая).

Уваходны квіток — 5 рублёў
Пачатак у 18:00
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com