“Літаратурная Беларусь” — чытаць новы нумар 2025 году

Выйшаў студзеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць новыя вершы Антаніны Хатэнкі і Фелікса Баторына, прозу Станіслава Судніка і Віктара Сазонава і многае іншае.

Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску:

ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Ведзьма»
ФОРУМ: быліца Альжбеты КЕДА «Як перажыць?» і эсэ Галіны САМОЙЛА «Неба яе душы», прысвечанае памяці Алы НІКІФОРСКАЙ (НІКІПОРЧЫК)
ПРОЗА: гістарычныя аповеды Станіслава СУДНІКА «Апошні бярсерк» і «Бацькоўскае дабраславенне»
ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Антаніны ХАТЭНКА «Блуканцы»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Віктара САЗОНАВА «Зямная місія»
ПАЭЗІЯ: вершы Фелікса БАТОРЫНА і Васіля ДЭБІША
ЭПІСТАЛЯРЫЙ: Сяргей ЧЫГРЫН пра лісты Арсеня ЛІСА: «Святая справа — вяртаць памяць»
ГІСТОРЫІ: артыкул Алены ДАРАФЕЕВАЙ пра Б’ёрсцернэ Б’ЁРНСАНА «Свет выратуюць добрыя справы»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа