28 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе мерапрыемства да 85-годдзя пісьменніка Леаніда Дайнекі (1940—2019), вядомага раманамі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, а таксама паэзіяй і эсэістыкай. У сваіх гістарычных раманах пісьменнік спрабуе зазірнуць у даўняе мінулае Беларусі. Чытачы з асаблівай цеплынёй згадваюць Леаніда Дайнеку, бо менавіта праз […]
Month: студзень, 2025
Кніжка паэзіі на аснове замоваў ад Улы Кароткага
Аўтар Ула Кароткі напісаў кнігу вершаў і эсэ пра калектыўныя практыкі дапамогі і паэзію з назвай “ласачка-босачка”. Тэксты кнігі спрабуюць выйсці за межы кансервацыі беларускіх замоў. Кніга выходзіць у Беларусі і ў Еўразвязе 24 студзеня. Бабуля Улы — Баба Маня — жыла ў вёсцы Рухава Старадарожскага раёну і лекавала людзей […]
“Логіка-філасофскі трактат” Вітгенштайна — па-беларуску
Выдавец Раман Цымбераў у межах серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціў “Логіка-філасофскі трактат” Людвіга Вітгенштайна ў перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага. Людвіг Вітгенштайн (1889-1951) — аўстрыйска-брытанскі філосаф, які апублікаваў пры жыцці, па сутнасці, адзіную працу, “Логіка-філасофскі трактат”, займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку ХХ ст., а найперш на філасофію неапазітывізму […]
Пераклад сучаснай польскай прозы Дамінікі Словік — перадзаказ
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад кнігі апавяданняў сучаснай польскай пісьменніцы Дамінікі Словік (Dominika Słowik) з назвай “Самасейкі”. Папярэдне замовіць кнігу можна да 31 студзеня. Пераклала кнігу Алена Пятровіч. З анатацыі: «Самасейкі» прыслухоўваюцца да настрою нашага часу і падкрэсліваюць абсурднасць навакольнай рэчаіснасці. У зборніку апавяданняў, які можна чытаць як складаную літаратурную казку, […]
Агляд парушэння моўных правоў у Беларусі з 1 ліпеня па 31 снежня 2024 года
У свеце ёсць краіны, якія згубілі сваю мову праз войны ці каланізацыю. У Беларусі сітуацыя «ўнікальная» тым, што беларуская мова — адзін з ключавых элементаў нацыянальнай ідэнтычнасці — падаўляецца і пераследуецца самой дзяржавай. Пачынаючы ад 2020 года беларуская мова ў краіне стала маркерам нелаяльнасці да рэжыму, праяўленнем палітычнай нязгоды. У выніку паразы на […]
“Вялікі Гэтсбі” выйшаў аўдыякнігай
Класічны амерыканскі раман Фрэнсіса Скота Фіцджэралда “Вялікі Гэтсбі” выйшаў у аўдыяфармаце. Над стварэннем гукавой версіі працавала каманда Audiobooks.by, да якой гэтым разам далучыўся актор і рэжысёр Андрэй Саўчанка, а за гук адказваў Эрык Арлоў-Шымкус. “Вялікі Гэтсбі” — гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнае мары. З анатацыі: […]
“Марсіянскія хронікі” Брэдберы выйдуць у лютым
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад кнігі “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы ў перакладзе на беларускую мову. Цяпер адкрыты папярэдні заказ на навінку, старт продажаў чакаецца 18 лютага. Неперавышаны шэдэўр навуковай фантастыкі XX стагоддзя, “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы — гэта не проста гісторыя пра спробы чалавецтва каланізаваць Марс. Гэта глыбокае даследаванне чалавечых летуценняў, […]
“Літаратурная Беларусь” — чытаць новы нумар 2025 году
Выйшаў студзеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”, у якім чытачы знойдуць новыя вершы Антаніны Хатэнкі і Фелікса Баторына, прозу Станіслава Судніка і Віктара Сазонава і многае іншае. Прапануем азнаёміцца са ЗМЕСТАМ выпуску: ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Ведзьма»ФОРУМ: быліца Альжбеты КЕДА «Як перажыць?» і эсэ Галіны САМОЙЛА «Неба яе душы», прысвечанае памяці […]
Беларускае Міжрэчча ў краязнаўчай кнізе Сіўко
Выдавецтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава выпусціла невялікім накладам краязнаўчую кнігу празаіка, публіцыста і педагога Франца Сіўко. Кніга з назвай “Фабрыка Міжрэчча. Ад паперні да вадасапада” прысвечаная родным мясцінам Віцебшчыны і цяпер даступная ў PDF-фармаце. Анатацыя: На мяжы XIX–XX стагоддзяў прыкладна дзесяцікіламетровая адлегласць ніжняга цячэння ракі Вяты, левага […]
Прэзентацыя зборніка паэзіі па-палеску ў Варшаве
Аляксей Дзікавіцкі напісаў кнігу вершаў “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0”, прэзентацыя якой пройдзе 18 студзеня ў Варшаве. Гэта ўжо трэцяя кніга аўтара на палескай мове, раней выходзілі зборнікі вершаў і кароткай прозы “Оньдэ” і “Світумузыка”. Кнігу “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0” вылучае тое, што арыгіналы ў ёй надрукаваныя паралельна з […]