Канікулы ў музеі Броўкі: праграма для самых маленькіх

На час дадатковых зімовых канікул для 1—2 класаў Літаратурны музей Петруся Броўкі падрыхтаваў адмысловую праграму для самых маленькіх школьнікаў. Супрацоўнікі музея запрашаюць правесці час пазнавальна ды цікава.

Спіс магчымых актыўнасцяў:

  1. Музейныя заняткі “Калі саджуся за паперу” (у залах музея). Узнаўленне на базе музея пісьменніцкага творчага працэсу: наведнікі змогуць надрукаваць вершы Петруся Броўкі на друкавальнай машынцы.
  2. Музейныя заняткі “Лучынка” (на базе музея ці ДУА). Заняткі ў гульнёвай форме знаёмяць наведнікаў з перыядычнымі выданнямі мінулага стагоддзя, якія чытаў Пятрусь Броўка ў маленстве. Пры дапамозе часопіса для вясковай моладзі “Лучынка”, дзеці апынаюцца ў атмасферы незнаёмай ім эпохі, пашыраюць веды па гісторыі Беларусі мінулага стагоддзя, развіваюць сістэмнае мысленне і камунікатыўныя навыкі;
  3. Квэст “Без гальштука” (у залах музея) дазволіць адчуць сабе непараўнаным дэтэктывам і разгадаць тайны музея, судакрануцца з музейнымі прадметамі.

Адрас: г.Мінск, вул. К.Маркса, 30, кв. 4.
Тэл. +375 17 342 09 81 (абавязковы папярэдні запіс).