У 2025 годзе Беларуская інтэрнэт бібліяэка Kamunikat.org адзначае 25-гадовы юбілей, некалькі апошніх гадоў фонд “Камунікат” актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю і цяпер анансуе некалькі навінак, што пабачаць свет у найбліжэйшы час: Някляеў, Федарэнка, Карповіч і Кавалёў.
Пардрыхтавана другое выдане раману Уладзіміра Някляева “Гэй Бэн Гінон”, што апавядае пра Беларусь і беларусаў, пра Янку Купалу, ягоны лёс і таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі “Масква”.

Апрача гэтага пайшоў у друк новы раман Андрэя Федарэнкі “Сцэнарыст”, у якім аўтар працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй ягонай кнізе “Жэтон на метро”. Гэта сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным фіналам.

У пачатку лютага мае выйсці таксама кніга Лявона Карповіча “Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”. Гэта будзе незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны.

Таксама рыхтуецца да друку зборнік п’есаў знанага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва “Камедыя Юдзіфі”. У кнігу ўвойдуць новыя п’есы Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка–прыпавесць.

Пасля выхаду кнігі можна будзе набыць праз інтэрнэт-краму Kamunikat.shop