Сёлета на 29-м фестывалі бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”, які пройдзе ў Бельску-Падляскім, Беластоку і Гайнаўцы, у праграме заяўлена некалькі мерапрыемстваў, звязаных з літаратурай.
25 кастрычніка асноўная праграма пачнецца ў 18:00 у Бельскім Доме Культуры, дзе наведнікаў чакаюць:
● Прэзентацыя праекту Уладзіміра Някляева “Без Айчыны” з удзелам Дзмітрыя Дуганава (хэндпан) і Аляксандры Канафальскай (мастацкае відэаафармленне).
● Уручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава (з доўгім спісам намінантаў на званне найлепшага дызайнера кніжнай вокладкі можна азнаёміцца на нашым сайце)
● VERAMI
● NAVIBAND
Уваход вольны
Але арганізатары спыніцца на Бельску не пажадалі, таму для вучняў і настаўнікаў II Агульнаадукацыйнага Ліцэя з Дадатковым Навучаннем Беларускай Мовы ў Гайнаўцы пройдзе адмысловы канцэрт у 10:00 25 кастрычніка:
● творчая сустрэча з літаратарам Уладзімірам Някляевым,
● выступленне гурта NAVIBAND
27 кастрычніка праграма пашырыцца на Беласток:
● у 18:00 у Беластоцкім тэатры лялек пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма аўтарства Марка Уладзімірава “Пабыць у тым часе, які мінуў” пра бельскую паэтку Надзею Артымовіч, а таксама сустрэча з рэжысёрам фільма.