У музеі Коласа экспазіцыя, прысвечаная Драздовічу

11 кастрычніка ў 17 гадзін у музеі Якуба Коласа пачне сваю працу часовая экспазіцыя “Космас – наш!”, прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча.

Феномен Язэпа Драздовіча гэта неверагоднае спалучэнне ў адной асобе вялікай колькасці рознабаковых талентаў і схільнасцяў. Язэп Драздовіч стаў першым беларускім мастаком, які звярнуўся да тэмы космасу ў сваёй творчасці.

У сталыя гады паралельна з касмічнымі творамі Драздовіч займаўся аздабленнем сялянскіх хат маляванымі дыванамі. На часовай экспазіцыі, падрыхтаванай сумесна з Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Заслаўе” і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Коласа НАН РБ, прадстаўлены маляванкі, карціны, рукапісы Драздовіча, фальклорныя сшыткі Якуба Коласа.

Падчас прэзентацыі наведнікаў чакае куратарская экскурсія, тэматычная фотазона.