Вільня: Арлоў з лекцыяй пра ролю жанчын у нашай гісторыі

11 кастрычніка ў Вільні пройдзе сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”.

Падчас лекцыі вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову, жаночыя лёсы ў гады сталінізму.

Пасля лекцыі адбудзецца гістарычная віктарына з прызамі, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія пісьменніка.

11 кастрычніка
19.00

Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Вільня, šv. Ignoto 5-104)