Выйшаў вераснёўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”, які часткова прысвечаны памяці паэта і празаіка Міколы Купрэева. Таксама чытачы знойдуць у выпуску традыцыйныя рубрыкі: “Чытальня”, “Паэзія”, “Пераклады” і г.д. ЗМЕСТ: ПАМЯЦЬ: да 20-годдзя з дня смерці Міколы КУПРЭЕВА — нізка малавядомых вершаў паэта «Зямля і песні»УСПАМІНЫ: сяброўскія згадкі пра Міколу КУПРЭЕВА Святаслава КАЖАДУБА […]
Month: Верасень, 2024
Паэтычныя чытанні ў Варшаве на ўзбярэжнай пад мостам
21 верасня ў Варшаве адбудзецца паэтычная імпрэза пад Шлёнска-Дамброўскім мастом цераз Віслу на баку раёна Прага. Апрача паэтычных чытанняў чакаюцца акустычныя выступы некалькіх музыкаў. Сярод гасцей Данііл Вашкевіч, Аліса Грынман, Сербскі нож, Марго, Фёдар Жывалеўскі, Уладзь Лянкевіч, Ігар Кулікоў. Музыка: Андрэй Зуеў і Syndrom Samazvanca (акустыка) 21.09 (субота)17:00Śląsko-Dąbrowski мост. Празскі […]
Праект пра культурную спадчыну названы ў гонар Адама Мальдзіса
З’явілася новая ініцыятыва, названая ў гонар славутага дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. Праект MALDZIS працягвае гэтую справу. Менавіта Аадам Мальдзіс у 1970-я апублічыў абставіны, пры якіх знікла галоўная святыня Беларусі — крыж Еўфрасінні Полацкай. Менавіта ён выявіў беларускія […]
Мультывершы для дзяцей ад Скурко і канала “Бэйбус”
YouTube-канал “Бэйбус” сумесна з Gutenberg Publisher і “Кніжным возам” пачаў выпускаць мультывершы паводле дзіцячай паэзіі Андрэя Скурко. На канале ўжо з’явіўся першы эпізод з меркаваных шаснаццаці. “Серыя мультвершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»! Вас чакаюць гісторыі пра розныя жывыя машынкі і яго выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца […]
Анонс кнігі пра футбол на Аршаншчыне Арцёма Сізінцава
Выдавецтва Skaryna Press анансавала выхад новай кнігі ад журналіста і блогера Арцёма Сізінцава “На “Старт” і ў “Тэмпе””, якая прысвечаная спорту. Таксама выдаўцы запусцілі збор сродкаў на выданне кнігі на краўдплатформе Gronka.org. “Пра беларускі спорт выдаецца ня так шмат, а па-беларуску — тым болей. Аўтар — вядомы аматарам спорту журналіст […]
Журы абвясціла доўгі спіс намінантаў на Гедройця
Журы Прэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, распачало працу у жніўні гэтага году. Імя лаўрэата стане вядомым у лістападзе, а пакуль мы дазнаемся, якія творы ўвайшлі ў доўгі спіс намінантаў на прэмію. У звязку з невялікай колькасцю выдадзеных у 2022–2023 гадах мастацкіх кніг на беларускай мове, выкліканай крызісам […]
Падполле, паэзія здзіўлення і верлібры — падкаст пра Танка
Дзясяты выпуск падкасту “Спіс на лета” ад парталу Wir.by, які робяць выкладчыца літаратура і перакладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прыcвечаны творчасці Максіма Танка. “Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе […]
Знойдзены невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны
Краязнавец і даследчык з Бярозы Сяргей Кнырэвіч, які працяглы час жыве ў Чэхіі, падзяліўся архіўнай знаходкай у суполцы “Францыск Скарына і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання“. “Сёння ў Празе ўдалося знайсці 14 двухаркушавых (4-старонкавых) фрагментаў пражскай кнігі БЫЦЦЯ (Францыска Скарыны — Bellit.info) Гаворка ідзе пра 5-ы сшытак (аркушы ЛЕ, ЛS, ЛЗ, ЛИ), […]
“Дзве душы” Гарэцкага выйшлі па-ангельску ў Канадзе
У канадскім выдавецтве Grunwald Publishing выйшла аповесць Максіма Гарэцкага “Дзве душы” ў перакладзе Волі Яноўскай на ангельскую мову, якая таксама з’яўляецца заснавальніцай выдавецтва. Кніга ў перакладзе мае назву Maksim Haretski “Two Souls” і прадаецца на самых папулярных інтэрнэт-пляцоўках (напр., Amazon) у двух фарматах: электронным і друкаваным. “… Для ЗША і […]
У музеі літаратуры сустрэча з нагоды 110-годдзя Таўлая
17 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе імпрэза прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння заходнебеларускага паэта Валянціна Таўлая пад назвай “Пакіну спадчыну тугі і веры…” На імпрэзе выступіць навуковы супрацоўнік Дома-музея Валянціна Таўлая (Лідскі гісторыка-мастацкі музей) Алесь Хітрун. Наведнікі пачуюць шмат цікавых фактаў з жыцця паэта 30-х гадоў. Жыццёвы […]