Выдавецтва Skaryna Press анансавала выхад новай кнігі ад журналіста і блогера Арцёма Сізінцава “На “Старт” і ў “Тэмпе””, якая прысвечаная спорту. Таксама выдаўцы запусцілі збор сродкаў на выданне кнігі на краўдплатформе Gronka.org.
“Пра беларускі спорт выдаецца ня так шмат, а па-беларуску — тым болей. Аўтар — вядомы аматарам спорту журналіст і блёгер Арцём Сізінцаў — сабраў надзвычай цікавы матэрыял. Кніга пра ножны шпурляк (футбол) на Аршаншчыне — прыклад таго, як трэба пісаць пра спорт: заўзята, кампэтэнтна, сьмела і дасьціпна. Такіх кніг у нас яшчэ было!” — апавядаецца ў фэйсбуку выдавецтва “Скарына”.
Кніга будзе мець 400 старонак, каля 100 здымкаў, завяршаецца праца над макетам і застаецца толькі надрукаваць выданне. Таксама плануецца выхад электроннай версіі кнігі.
Далучыцца да краўдфандынгавай кампаніі можна тут.