21 верасня ў Варшаве адбудзецца паэтычная імпрэза пад Шлёнска-Дамброўскім мастом цераз Віслу на баку раёна Прага. Апрача паэтычных чытанняў чакаюцца акустычныя выступы некалькіх музыкаў.
Сярод гасцей Данііл Вашкевіч, Аліса Грынман, Сербскі нож, Марго, Фёдар Жывалеўскі, Уладзь Лянкевіч, Ігар Кулікоў.
Музыка: Андрэй Зуеў і Syndrom Samazvanca (акустыка)
21.09 (субота)
17:00
Śląsko-Dąbrowski мост. Празскі бераг Віслы
Вольнае ахвяраванне. Пажаданы данат — ад 30 злотых
Будуць зэдлікі, але можа прыхапіць плед