Кракаўская “Прастора” запрашае на лекцыю Мікіты Сеннікава “Комікс як мова, і што трэба рабіць, каб пачаць на ёй размаўляць. Імпрэза адбудзецца 8 верасня. У межах гэтай лекцыі прапануюць занурыцца ў яскравы свет коміксаў: “Паглыбімся ў гісторыю з’яўлення гэтага жанра, а таксама разглядзім прынцыпы, якія яго сфармавалі. Разам мы адкрыем сакрэты, […]
Month: Верасень, 2024
Спектакль паводле п’есы Ганны Комар пакажуць на фестывалі ў Лондане
У лістападзе падчас маштабнага тэатральнага фестывалю Voila!’2024 адбудуцца паказы спектаклю паводле п’есы Ганны Комар. Пастаноўка пройдзе на беларускай і англійскай мовах з удзелам аўтаркі ў якасці акторкі. «Body in progress» — аўтаэтнаграфічная п’еса Ганны Комар. У ім распавядаецца пра маладую беларуску, якая прыязджае ў Лондан і сутыкаецца са складаным посттраўматычным […]
Тыдзень беларускай культуры пачнецца ў Вільні 9 верасня
З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца тыдзень беларускай культуры. Традыцыі шляхетныя ці сялянскія? Кнігі ці прысмакі? Лекцыі ці handmade? Музыкі ці мастакі? Кірыліца ці лацініца? А навошта выбіраць? Шануем кожную блішчынку і перліну! Бо ўсё гэта разам – беларуская культура! Прыгожая. Годная. Родная. Наша. […]
Выйшла кніга пра рэпатрыяцыю беларусаў з Падляшша
Праграмная Рада тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” выдала новую кнігу ў сваёй бібліятэчцы. Гэта аповед журналіста і літаратара Сяргея Чыгрына пра рэпатрыяцыю беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадах. “У кнізе шмат успамінаў тых беларусаў і іх нашчадкаў, якіх з Беласточчыны перасялілі ў савецкую Беларусь”, — піша ў Facebook Яраслаў Іванюк. Па пытаннях […]