Журы Прэміі Гедройця, якой ганаруецца найлепшая беларуская празаічная кніга, распачало працу у жніўні гэтага году. Імя лаўрэата стане вядомым у лістападзе, а пакуль мы дазнаемся, якія творы ўвайшлі ў доўгі спіс намінантаў на прэмію.
У звязку з невялікай колькасцю выдадзеных у 2022–2023 гадах мастацкіх кніг на беларускай мове, выкліканай крызісам кнігавыдання, і, адпаведна, з крытычна малой розніцай паміж колькасцю пазіцый поўнага і доўгага спісаў журы прэміі прапанавала скараціць колькасць кніг доўгага спісу з дванаццаці да дзесяці.
Аргкамітэт прэміі разгледзеў і прыняў рашэнне ўхваліць запыт журы. Такім чынам, сёлета доўгі спіс прэміі Гедройця складаецца з дзесяці пазіцый:
- «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч (выдавецтва «Логвінаў», 2023)
- «Забіць упалмінзага» – Зміцер Бартосік («Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022)
- «Я танцую» – Віка Біран (выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023)
- «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
- «На прызбе ў Сілічах» – Марыя Вайцяшонак (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023)
- «Жамяра: жаночыя гісторыі» – Алена Вешторт (выдавецтва «Альфа-кніга», 2023)
- «Вольнеры. Прадвесце» – Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
- «Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі» – Вал Клемэнт (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023)
- «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» – Дзяніс Марціновіч (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
- «Час пустазелля» – Ганна Янкута (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)