17 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе імпрэза прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння заходнебеларускага паэта Валянціна Таўлая пад назвай “Пакіну спадчыну тугі і веры…”
На імпрэзе выступіць навуковы супрацоўнік Дома-музея Валянціна Таўлая (Лідскі гісторыка-мастацкі музей) Алесь Хітрун. Наведнікі пачуюць шмат цікавых фактаў з жыцця паэта 30-х гадоў.
Жыццёвы шлях заходнебеларускага творцы-барацьбіта – усяго 33 гады… Паэтычная спадчына – пасмяротны зборнічак вершаў “Выбранае”. Але за гэтымі сціслымі звесткамі – вялікая і надзвычай цікавая, насычаная падзеямі жыццёвая і творчая гісторыя. Гісторыя сяброўства, змагання, любові, пакручастых дарог, доўгіх месяцаў растання і няволі і такіх чаканых сустрэч.
Таксама ўвазе наведнікаў будзе прадстаўлена мастацкая праца Васіля Зянько “Верабейкі”, напісаная ў аб’ёмнай тэхніцы з цытатай першага верша Валянціна Таўлая, выкананай шрыфтам Брайля.
17 верасня, 18:00
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул. М. Багдановіча, 13)
Уваход вольны.
Загалоўнае фота: Валянцін Таўлай з жонкай Лідзіяй Казлоўскай