Філосафка і прафесарка Таццяна Шчытцова напісала кнігу “Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции” (“Салідарнасць узрушаных. Эсэ пра Беларускую рэвалюцыю”), якая выйшла з друку ў выдавецтве “Логвінаў”. Кніга філосафкі Таццяны Шчытцовай пісалася ў першую чаргу для тых, каму яна ўласна і прысвечаная – вялікай колькасці беларусаў і беларусак, якія сваімі дзеяннямі […]
Month: Верасень, 2024
“Казкі жыцця” Коласа выйшлі ў перакладзе на кітайскую
Вынікам супрацы Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Універсітэта замежных моў горада Цяньцзінь сталася выданне апавяданняў Якуба Коласа з цыклу “Казкі жыцця” ў перакладзе на кітайскую мову. Як паведамляе Ont.by, пілотны наклад кнігі, у якую ўвайшло 7 твораў з цыклу “Казкі жыцця” беларускага класіка, — 100 асобнікаў. Над перакладамі працавалі студэнты […]
У Мінску — прэзентацыя кнігі вершаў Міхала Бараноўскага
27 верасня ў 18:30 у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе прэзентацыя новай кнігі вершаў паэта, музыкі, папулярызатара творчасці Максіма Багдановіча Міхала Бараноўскага, якая называецца “Volumen.3”. Цягам імпрэзы разам з гасцямі вечарыны аўтар пройдзецца па старонках новай кнігі, паразважае пра паэзію агулам і спробы знайсці ў ёй сваё месца. Прагучаць старыя […]
Раман Вежнавец намінаваны на шведскую прэмію
Пераклад раману Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” увайшоў у пяцёрку намінантаў на літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern. Прэмія прысуджаецца за выдатны мастацкі твор у годным перакладзе на шведскую мову, піша Рэформ са спасылкай на сайт прэміі. Прэміяй узнагароджваюцца як пісьменнікі, так і перакладчыкі. Грашовы прыз, які складае 150 000 шведскіх […]
“Марсіянін” па-беларуску ўжо даступны ў трох фарматах
Бэстсэлер Эндзі Ўіра “Марсіянін” выйшаў адразу ў трох фарматах — папяровым,электронным і аўдыя. Пераклад і выданне кнігі сталіся магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, выдавецтва Gutenberg Publisher і аўдыявыдавецтва Audiobooks.by. А таксама дзякуючы фінансавай падтрымцы беларусаў і беларусак ЗША — Мікіты, Юрыя, Марыянны, Каці і Сяргея. “Хтосьці скажа, што […]
Самы масавы пісьменнік і яго ідэальны герой у падкасце “Спіс на лета”
У новым выпуску падкасту “Спіс на лета” ад пляцоўкі wir.by паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”. Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы “масавы” беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці […]
Прэзентацыя кнігі Алега Груздзіловіча ў Вільні
27 верасня ў 19:00 у Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі “Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы” журналіста Алега Груздзіловіча, былога палітвязня, які быў асуджаны на 1,5 года зняволення. Аўтар “Прыгодаў” Алег Груздзіловіч і аўтарка прадмовы Вольга Вялічка з радасцю адкажуць на ўсе пытанні. А ў продажы будзе шмат кніг беларускіх выдавецтваў. Як […]
Песні на зімовыя вершы паэтаў — краўдфандынг
На новай беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org з’явіўся праект з назвай “Гэй, ты братка, Новы годзе”, які прадугледжвае выданне кнігі з песнямі на навагоднія і зімовыя вершы беларускіх паэтаў. “Пад адной вокладкай мы сабралі навагоднія зімовыя вершы беларускіх паэтаў, а з-пад пяра Таццяны Грыневіч яны сталі песнямі, якія будуць ствараць штогод […]
Дэбютны паэтычны зборнік Марыны Хобель
Выдавецтва hochroth Minsk выпусціла з друку новую кнігу паэзіі — дэбютны зборнік Марыны Хобель (Marina Hobbel), беларускі, якая жыве ў Нарвегіі. Кніга мае назву “(не)магчымасць пісьма”. Марына Хобель дагэтуль была вядомая перадусім як перакладчыца з беларускай, украінскай і расійскай на нарвежскую мову. Зусім нядаўна, напрыклад, быў надрукаваны ейны пераклад кнігі […]
“Вандроўнік” — кніга пра Міколу Купрэева (чытаць pdf)
19 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня смерці пісьменніка Міколы Купрэева. З гэтай нагоды Bellit.info выкладае ў адкрыты доступ кнігу “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, у якую ўвайшлі ўспаміны, эсэ, прысвячэнні, вершы і проза пісьменніка. Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз […]