Month: Верасень, 2024

“Свае” супраць “сваіх” — падкаст “Спіс на лета” пра Быкава

Дзявяты выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны ці не самаму вядомаму беларускаму пісьменніку — Васілю Быкаву. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, “свае”, якія надзвычай хутка робяцца “чужымі”, падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія “нельга […]

Другое выданне “Іліяды” па-беларуску выйшла ў Польшчы

У выдавецтве Polackija Labirynty, якое цяпер выпускае беларускія кнігі ў Польшчы, выйшла другое выданне поўнага перакладу эпічнай паэмы Гамера “Іліяда”. Перакладчык Лявон Баршчэўскі, які здзейсніў пераклад за 128 дзён, перагледзеў і папраўвіў тэкст, удакладніў каментары. Міфалагічна-гераічны эпас “Іліяда”, стварэнне якога, каля сярэдзіны VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму […]

Новая кніга паэзіі Таццяны Нядбай

Выйдавецтва hochroth Minsk выдала новую кнігу вершаў паэткі і старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай. Зборнік называецца “Там, за сцяной”. “Віншуем дарагую Таццяну з кнігай і жадаем кнізе шчаслівага лёсу! Спадзяемся, што ўжо хутка зможам прэзентаваць навінку на фестывалі PRADMOVA. Таксама ў найбліжэйшы час “Там, за сцяной” Таццяны Нядбай можна будзе […]

Комар, Гапеева, Бень і Хобель — госці паэтычнага фэсту ў Осла

20—21 верасня ў Осла (Нарвегія) пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль (Oslo Inter­nasjonale Poesi­festival), на якім сярод дзясятка гасцей будуць беларускія літаратаркі Ганна Комар, Вольга Гапеева, Света Бень і Марына Хобель. “Для мяня вялікі гонар і радасць паўдзельнічаць у размове з вядомай украінскай паэткай і акаадэмікам Ірынай Шувалавай на фестывалі паэзіі ў […]

Дызайнеры кніг Юхневіч і Пажытак у падкасце “Каля літаратуры”

У новым выпуску серыі падкастаў “Каля літаратуры” — вялікая размова з дызайнерамі, якія робяць стыль “Літрадыё” і кніг выдавецтва “Мяне няма”, Ігарам Юхневічам і Аляксандрам Пажыткам, піша “Літрадыё”. Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Аляксандр […]

Журы абвесціла 9 найлепшых паэтычных кніг 2023 году

Сёлета журы прэміі імя Наталлі Арсенневай выбірае пераможцаў за два папярэднія гады. Згодна са статутам прэміі, доўгі спіс вызначаецца ў выпадку, калі поўны спіс мае не менш за адзінаццаць кніг. У поўным спісе за 2022 было шэсць намінантаў, таму журы вызначыць адразу кароткі. А за 2023 год доўгі спіс журы […]

Алексіевіч атрымае ўзнагароду і прачытае лекцыю ва Утрэхце

У межах Міжнароднага літаратурнага фестывалю (ILFU), які пройдзе ў нідэрландскім горадзе Утрэхт з 21 верасня па 5 кастрычніка, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч атрымае адмысловую ўзнагароду імя Бэль ван Зёйлен (Belle van Zuylenring) і прачытае адкрытую лекцыю. Узнагароджанне ювелірным арт-аб’ектам, які называюць пярсцёнкам Бэль ван Зёйлен, адбудзецца 28 верасня ў 19:30, […]

“Кніжны воз” адзначае народзіны анімаванай аўдыякнігай пра Алісу

З нагоды ўласнага дня народзінаў “Кніжны воз” прэзентуе новую аўдыякнігу — Люіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. Акрамя звыклай агучанай версіі на YouTube-канале праекту з’явілася анімаваная версія гісторыі з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік. Дзяўчынка Аліса прайшла скрозь люстэрка і апынулася ў свеце, які ўяўляе сабой вялікую шахматную дошку. Гаваркія кветкі […]

У музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “Безназоўнае”

З 4 па 30 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы распачала працу выстава “Безназоўнае”. Цэнтральным экспанатам стала ўласна паэма “Безназоўнае”, якая стваралася 100 гадоў таму, калі ў 1924 годзе адбылося першае ўзбуйненне БССР. У экспазіцыі – рукапіс паэмы, дзесяць раздзелаў якой яднае сімвалічны вобраз Беларусі, што пpaйшлa няпросты шляx […]

З’явілася грунтоўнае выданне пра род Багдановічаў

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ілюстраваная кніга пра род Багдановічаў. Гэтая вялікая і разгалінаваная фамілія бярэ пачатак ў Беларусі, на Ашмяншчыне і праз Літву, Эстонію ды Польшчу сягае ажно Казахстана. У выданні знаходзяцца архіўныя звесткі пра папярэднія пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў. […]