Month: сакавік, 2024

Сакавіцкі нумар “Літаратурнай Беларусі” ўжо даступны

Выйшаў сакавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У трэцім нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і свежую беларускую прозу. У нумары чытачы знойдуць: ГРАМАДА: развагі Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА пра сутнасць і прыроду брыдкаслоўя «Зона разбурэння»ЮБІЛЕІ: артыкул Алесі ЧАРНАВОКАЙ пра Валянціна ТАЎЛАЯ (да 110-годдзя з […]

Гістарычныя эсэ Вольгі Бабковай выйшлі новай кнігай

У выдавецтвае Рамана Цымберава выйшла перавыданне кнігі гістарычных эсэ літаратаркі і архівісткі Вольгі Бабковай “…І цуды, і страхі: эсэ, спроба рэканструкцыі”. Зборнік дапоўнены чатырма новымі тэкстамі. Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і […]

11 фільмаў пра паэзію, паэтаў і паэтак

У Міжнародны дзень паэзіі, які адзначаецца ў свеце 21 сакавіка, Bellit.info склаў спіс 11 кінастужак пра паэтак, паэтаў і паэзію. Калі вы пра нешта чуеце ўпершыню, то абавязкова захоўвайце ў закладках, а калі нам не ўдалося вас здзівіць, то проста няхай гэты дзень стане нагодай пераглядзець добры фільм. 1. “Таварыства […]

Анімаваная аўдыякніга для дзяцей і дарослых

Каманда “Кніжнага воза” выдала новую аўдыякнігу для дапытлівых дзяцей і ўдумлівых дарослых – “Пацеркі і кроплі” Надзеі Ясмінскай. Гэтую кнігу можна не проста слухаць у звыклым аўдыяфармаце, але таксама глядзець на YouTube-канале анімаваную версію. Анімацыю паводле арыгінальных ілюстрацый Стасі Сакалоўскай стварыла мастачка Наста Камінская. “Пацеркі і кроплі” – гэта цёплая, […]

Памёр Аляксей Каўка

Памёр літаратуразнаўца, гісторык, дыпламат і доктар філалагічных навук Аляксей Каўка. Яму было 86 гадоў. Пра смерць грамадскага дзеяча паведамілі ў сацсетках ягоныя сябры. Аляксей Каўка нарадзіўся 20 верасня 1937 года ў Равецкім Бары, што ў Чэрвеньскім раёне. Скончыў БДУ, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС( У 1971—1979 і 1983—1987 гадах […]

Анонс: новы пераклад “Зэлмэнянаў” Мойшэ Кульбака

Беларускае выдавецтва Vesna, якое месціцца ў Празе, анансавала выхад навінкі — раману “Зэлмэняне” Мойшэ Кульбака. Пераклад твору з ідыш на беларускую мову зрабіў Сяргей Шупа. Упершыню па-беларуску гэты раман выходзіў у 1960 годзе пад назвай “Зельманцы” ў перакладзе Віталя Вольскага, потым перавыдаваўся ў 2015 годзе выдавецтвам “Папуры”. Савецкае выданне з […]

Янушкевіч пачаў прадаваць электронныя версіі кніг

На сайце выдавецтва “Янушкевіч” Knihauka.com з’явіўся раздзел E-books, дзе можна купіць электронныя кнігі. На сёння даступныя электронныя версіі 7 кніг, якія нядаўна выходзілі ў выдавецтве друкаваным накладам. Пры пакупцы чытач атрымае электронныя кнігі ў фарматах .epub і .mobi. Сярод аўтараў, чые творы можна набыць у новым фармаце Альгерд Бахарэвіч (дзве […]

Аўдыякнігу “Трое ў чоўне, і пёс з імі” ўжо можна слухаць

Выдаўцы з audiobooks.by паведамляюць, што “аповесць-антыдэпрэсант” Джэрома Клапка Джэрома ўжо можна слухаць і запрашаюць у падарожжа па Тэмзе. Пераклад Паўла Касцюкевіча “Трое ў чоўне, і пёс з імі” агучыла Алеся Буландо. “…Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці «Трое ў чоўне і пёз з імі», зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе […]

Беларускае выдавецтва анансавала 8 навінак

Выдавецтва “Папуры” падзялілася некаторымі планамі на 2024 год. Мае выйсці некалькі дзіцячых кніг, кнігі пра беларускую міфалогію і замежная класіка ў перакладах. 1. Пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік скончылі працу над новай кнігай пра Мешу з назвай“Як Меша знайшоў хвост”, у якой апавядаецца, як галоўны герой раптам зразумеў, […]