Month: сакавік, 2024

Насустрач Дню Волі з Уладзімірам Арловым

22 сакавіка, напярэдадні Дня Волі ў Вільні адбудзецца сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым. Галоўны фокус творчай сустрэчы будзе скіраваны на гісторыю БНР. Апроч таго Уладзімір Арлоў прадставіць публіцы свае кнігі “Імёны Свабоды”, “Незалежнасць – гэта…”, “Айчына” і іншых папулярныя выданні. Музычнае аздабленне сустрэчы забяспечыць Раман Арлоў, а […]

Класіка, пераклад, сучасная літаратура — новыя аўдыякнігі

З’явілася некалькі новых аўдыякніг — гэта “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава, “Ночы на Плябанскіх млынах” Людмілы Рублеўскай і “Легенда соннай лагчыны” Вашынгтана Ірвінга. “Мёртвым не баліць” — адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава, якая з цэнзурных прычынаў не друкавалася два дзесяцігоддзі пасля напісанна. Галоўнай прычынай забароны было тое, пра […]

Poetická reportáž — вершы Строцава па-чэску

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — “Poetická reportáž” Дзмітрыя Строцава, у якую ўвайшлі пераклады вершаў паэта на чэшскую мову, якія збіраліся з 2020 года. У зборнік увайшлі выбраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу. “Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для […]

“Зэкамерон” Максіма Знака — у шорт-лісце брытанскай прэміі

Прэмія Рэспублікі Свядомасці (Republic of Consciousness Prize), якая штогод узнагароджвае мастацкую літаратуру, выдадзеную невялікімі выдавецтвамі Вялікабрытаніі і Ірландыі, абвясціла кароткі спіс 2024. У пяцёрку ўвайшоў дакументальны раман палітвязня Максіма Знака. Кніга была перакладзеная Джымам і Элай Дынглі і выдадзеная ў выдавецтве Scotland Street Press. У кароткай анатацыі на сайце прэміі […]

Інтэлектуальная секта? Дыскусія пра філаматаў

Час і лёс нярэдка падкідваюць сюжэты, якія ўжо здараліся з нашымі папярэднікамі шмат гадоў таму. Вось і зараз, калі тысячы студэнтаў праз пераслед змушаныя пакінуць радзіму, згадваецца гісторыя іх аднагодкаў з Віленскага ўніверсітэту, якая адбывалася роўна 200 гадоў таму. Падчас фестывалю “Вершы на асфальце” адбылася дыскусія, прысвечаная таемнаму “Таварыству філаматаў”, […]

Межы, мова і маўчанне: картаграфія нашай будучыні

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута ў эсэ для dekoder.org і праекта “Беларусь — Зазірнуць у будучыню“ спрабуе асэнсаваць сцяну паміж Беларуссю і беларусамі, якія з’ехалі. Тыя, хто сёння знаходзіцца ў выгнанні, нібыта могуць свабодна гаварыць аб падзеях у краіне. Але яны вымушаныя не ўзгадваць імёны тых, хто застаўся, каб не нашкодзіць. […]

НАН выпусціла факсіміле мастацтва артылерыі Семяновіча

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла факсімільнае навуковае выданне “The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz / Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча” на аснове асобніка, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1729 годзе. Факсіміле падрыхтавалі супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Піліпам Падбярозкіным і Вадзімам Урублеўскім на падставе ангельскай версіі […]

“Дзве душы” Гарэцкага выйшлі ў новай аўдыяверсіі

З’явілася новая агучка класічнага твора ад каманды праекта “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякінгамі. Паслухаць можна на сайце Audiobooks.by або непасрэдна на на YouTube-канале праекта. “У кожнага з нас, кажуць, сапраўды дзве душы. Нездарма ў беларусаў усяго па два: два Раства і два Вялікдня, два правапісы і два алфавіты. І як […]

Самыя папулярныя аўдыякнігі паводле Audiobooks.by

Стваральнікі навігатара па беларускіх аўдыякнігах Audiobooks.by падзяліліся з “Нашай Нівай” тым, якія з аўдыякніг, запісаных іхнай камандай, слухаюць часцей за іншыя. На гэты момант на сайце сабраныя спасылкі на 585 кніг з сайтаў «Кніжны Воз», «Беларуская палічка», «Камунікат», «Радыё Свабода», «Беларускі ПЭН-цэнтр», «Мінінфарм Рэспублікі Беларусь», а таксама ёсць кнігі ва […]

Віленская кнігарня “Гартайка” пераязджае

Разам з прыватнай школай “Стэмбрыдж” на ўскраіну літоўскай сталіцы пераязджае са старога гораду і беларуская кнігарня Hartajka. “Сябры, з хваляваннем і надзеяй паведамляем, што ад 8 красавіка наша крамка пераязджае разам з нашай любімай школай Стэмбрыдж у новы будынак па адрасе Nemenčinės pl. 48!” — паведамляе “Гартайка” на сваёй старонцы […]