Выйшаў сакавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У трэцім нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і свежую беларускую прозу.
У нумары чытачы знойдуць:
ГРАМАДА: развагі Алеся ГІБОК-ГІБКОЎСКАГА пра сутнасць і прыроду брыдкаслоўя «Зона разбурэння»
ЮБІЛЕІ: артыкул Алесі ЧАРНАВОКАЙ пра Валянціна ТАЎЛАЯ (да 110-годдзя з дня нараджэння паэта) і эсэ Ціхана ЧАРНЯКЕВІЧА «Беларускім шляхам» (да 90-годдзя Арсеня ЛІСА)
ЗАПІСЫ: вязьмо абразкоў пра родную Зялёную Дуброву Кастуся ЦВІРКІ
ПАЭЗІЯ: паэма Уладзіміра НЯКЛЯЕВА «Каляды»
ПРОЗА: новыя фрэскі Барыса ПЯТРОВІЧА
БЫЛІЦА: аповед Уладзіміра ВАСЬКО «Лупік, Рабы і Міва»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Усевалада СЦЕБУРАКІ «Ген зямлі»
ФЕЛЬЕТОН: «Прынцып аднаго акна і дваццаці пяці дзвярэй» Іллі РАСОЛАВА
КРЫТЫКА: артыкул Таццяны КАБРЖЫЦКАЙ «Іна СНАРСКАЯ і Янка ЛАЙКОЎ, альбо Гіпатэтычная сустрэча творцаў у культуралагічным кантэксце сучаснай рэальнасці»
ГІСТОРЫІ: Таццяна ШЫПІЛАВА пра Патрыка ЗЮСКІНДА (артыкул «Калі ў мяне няма ідэі, я нічога не пішу»— да 75-годдзя творцы) і Арсень ЗАМАСЦЬЯНАЎ пра Івана ТУРГЕНЕВА з нагоды яго 205-годдзя (артыкул «А ў галаве ўсё звініць і звініць»)
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць выпуск цалкам тут:
…..
..
..
..
..
..
..
..
..
..
..
..
..
..
..
..
..
.
.
.
.
.
.