У выдавецтвае Рамана Цымберава выйшла перавыданне кнігі гістарычных эсэ літаратаркі і архівісткі Вольгі Бабковай “…І цуды, і страхі: эсэ, спроба рэканструкцыі”. Зборнік дапоўнены чатырма новымі тэкстамі.
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым.
У другое, дапоўненае выданне кнігі ўвайшлі тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». Чацвёрты тэкст — «Чатыры Адамы» — нібы «выпадае» храналагічна, але шчыльна звязаны з архіўнымі росшукамі і нашай гісторыяй.
Упершыню кніга выходзіла ў 2010 годзе ў серыі «Галерэя Б».
Кнігу можна набыць праз інтэрнэт на сайце kniger.by або ў краме ў Менску ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (час працы пн—пт з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16). Магчымая кур’ерская дастаўка па Менску (кошт 8 рублёў).