Аўдыякнігу “Трое ў чоўне, і пёс з імі” ўжо можна слухаць

Выдаўцы з audiobooks.by паведамляюць, што “аповесць-антыдэпрэсант” Джэрома Клапка Джэрома ўжо можна слухаць і запрашаюць у падарожжа па Тэмзе. Пераклад Паўла Касцюкевіча “Трое ў чоўне, і пёс з імі” агучыла Алеся Буландо.

“…Джэром Клапка Джэром, аўтар падарожнай аповесці «Трое ў чоўне і пёз з імі», зусім не ўпэўнены, што ўсё будзе добра. Бо наўрад ці дзядзька Поджэр павесіць карціну роўна, Гарыс даспявае камічныя куплеты, а Джордж паспяхова зварыць ірландскае рагу. Гучыць цалкам неверагодна, што нехта своечасова выберацца з Гэмпан-Корцкага лабірынта, што карчмар разам з п’янстосамі-заўсёднікамі зловіць гіганцкую стронгу, а Манмарансі ўчэпіць трустага ката за хвост”.