На сайце выдавецтва “Янушкевіч” Knihauka.com з’явіўся раздзел E-books, дзе можна купіць электронныя кнігі. На сёння даступныя электронныя версіі 7 кніг, якія нядаўна выходзілі ў выдавецтве друкаваным накладам.
Пры пакупцы чытач атрымае электронныя кнігі ў фарматах .epub і .mobi. Сярод аўтараў, чые творы можна набыць у новым фармаце Альгерд Бахарэвіч (дзве кнігі), Ганна Янкута (“Час пустазелля”), Валер Гапееў (“Вольнеры”), Сяргей Пляскач, а таксама класікі — Эрнэст Хэмінгуэй і Фрэнсіс С. Фіцжэралд.
Электронныя версіі кніг па кошце таннейшыя за папяровыя на 15—20 злотых, часам нават на 25.
Загалоўнае фота: facebook.com