Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на экскурсію прысвечаную Змітраку Бядулю, выставу з нагоды 155-годдзя нараджэння маці Максіма Багдановіча і выставы да 100-годдзя “Маладняка”, якую працягнулі да красавіка. Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на экскурсію, прысвечаную аднаму са знакамітых гаспадароў “Беларускай хаткі” – класіку беларускай літаратуры Змітраку Бядулю. Разам з сёстрамі […]
Month: люты, 2024
У сакавіку выйдзе новае выданне “Шляціца Завальні”
Выдавецтва “Папуры” анансавала выхад навінкі — “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч. Выдаўцы пішуць, што кнігу адправілі ў друк, з’яўленне ў продажы чакаецца ў сярэдзіне сакавіка. “На вокладцы — вобраз затопленай Беларускай Антлантыды.Руіны спадчыны на дне возера Нешчарда, роднага возера Яна Баршчэўскага, якое […]
“Сцежкамі міфаў” — перадзаказ зіну па беларускай міфалогіі
Як тлумачаць аўтары ініцыятывы, зін “Сцежкамі міфаў” уяўляе сабой прысвечаны беларускай міфалогіі і фальклору арт-зборнік, які робяць энтзуіясты. Цяпер пасля некалькі месяцаў збору матэрыялаў адкрыты перадзаказ зіна. Перадзаказ можна зрабіць праз адмысловую гугл-форму. “На старонках вы зможаце разам з нашым Вандроўцай пазнаёміцца з неверагоднамі істотамі і адправіцца ў сапраўднае падарожжа […]
Надрукавалі гісторыю жыцця рэпрэсаванага кс. Барадзюлі
У канцы 2023 года ў выдавецтве “Про Хрысто” выйшла кніга Раісы Зянюк “Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны”. Айцец Юзаф быў рэпрэсаваны за святарскую дзейнасць, больш за 25 гадоў правёў пад арыштамі, у турмах і ссылках, і нават пасля вызвалення амаль да канца свайго жыцця не меў права афіцыйна займацца […]
Адкрыты папярэдні заказ на чацвёртую частку “Ведзьмара”
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад чарговай часткі з серыі фэнтэзійных раманаў Анджэя Сапкоўскага “Вядзьмар. Час ганьбы”. Адкрыты папярэдні заказ на гэтыя кнігі, рассылка замоўленых кніг пачнецца 28 лютага. Адпаведна продаж кнігі таксама пачнецца з 28 лютага, толькі па поўнай цане. Раман пераклала лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская, вокладка ў кнігі […]
“Курган” Янкі Купалы пераклалі на дацкую мову
24 лютага ў Доме Украіны ў Капенгагене прэзентуюць адмысловы тэматычны нумар часопіса Det Poetiske Bureaus Forlag, прысвечаны славянскай паэзіі. Па-сутнасці гэта будзе своеасаблівая анталогія перакладаў вершаваных твораў з 16 славянскіх моў і мікрамоў аўтарства 29 паэтаў і 21 паэткі. Беларуская мова і паэзія ў нумары будзе прадстаўленая паэмай “Курган” Янкі Купалы. […]
З’явілася кніга развагаў Артэга-і-Гасэта пра любоў і каханне
У серыі “Галерэя чалавечай думкі” выдавецтва “Энцыклапедыкс”, у якой выходзяць філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, чарговае папаўненне — “Эцюды пра любоў і каханне” аўтарства гішпанскага філосафа Хасэ Артэга-і-Гастэта. “Эцюды пра любоў і каханне” ўяўляюць сабою падборку тэкстаў, першапачаткова апублікаваных мысляром паміж 1926 і 1927 гадамі ў мадрыдскай газеце […]
Конкурс рукапісаў працягвае дэдлайн — падаць заяўку
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягвае прыём заявак на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”. Патрабаванні да рукапісаў: ▪️ мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);▪️ не выдаваліся раней ні на якой мове;▪️ патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў). Абмежаванняў […]
Сустрэча з беларускімі выдаўцамі ў Вільні
У суботу 24 лютага ў 18:00 у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus g., 20) пройдзе сустрэча з беларускімі незалежнымі выдаўцамі Андрэем Янушкевічам (выдавецтва “Янушкевіч”) і Сяргеем Шупам (выдавецтва Vesna Books). Госці раскажуць пра выдавецкія навінкі і свае далейшыя планы, а таксама прадставяць свае апошнія выданні: кнігу Дзяніса […]
23 лютага творчая сустрэча з Арловым у Варшаве
23 лютага ў Варшаве ў межах тыдня роднай мовы пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым пад назвай “МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА”. Арганізатары з ЦБС абяцаюць, што наведнікаў чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са […]