Беластоцкі фонд “Камунікат” чацвёрты раз перавыдаў манаграфію Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”, раней кніга выходзіла ў 2009, 2010 і 2014 гадах. Свежае выданне мае новы дызайн і дапоўненае “Прадмовай” прафесара Варшаўскага універсітэта Юрыя Грыбоўскага. “Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. […]
Month: люты, 2024
Новы музычны праект Filamaty прэзентуе праграму ў Вільні
Filamaty — супольны праект музыкаў з гурта Relikt i паэта ды музыкі Уладзя Лянкевіча. Канцэптуальная праграма прагучыць 18 лютага на заключным мерапрыемстве ў межах міжнароднага паэтычнага фестываля памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, які пройдзе ў Вільні. Далучайцеся да падзеі, каб не прапусціць. У тэкставым плане праект Filamaty — гэта […]
Размова пра габрэйскую літаратуру і Тэадора Герцля — у Мінску
7 лютага ў Музеі гісторыі і культуры габрэеў (вул. Харужай, 28) пройдзе сустрэча з перакладчыкам нямецкай і габрэйскай літаратуры Ігарам Крэбсам, прысвечаная выданню кнігі Тэадора Герцля “Старая новая зямля”. Пачатак у 19:00.
Света Бень прэзентуе першую кнігу вершаў у Берліне
У паэткі, музыканткі, рэжысёркі Светы Бень выходзіць з друку першы зборнік паэзіі “Из ямки земляной”. Выпускае з друку кнігку выдавецтва кнігарні “Бабель” (Тэль-Авіў). З нагоды выхаду кнігі у Берліне абдудзецца некалькі сустрэчаў з аўтаркай. Першая прэзентацыя пройдзе 13 лютага ў прасторы PANDA platforma (Knaackstr. 97). Уваход: данэйшн ад 10 еўра. […]
З’явіўся сайт з водгукамі на актуальныя беларускія кнігі
Пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнай інтэрнэт-пляцоўкі “Новыя беларускія кнігі”. Мэта рэсурсу — збіраць у адным месцы ўражанні ад кніжных навінак як прафесійных крытыкаў, так і блогераў ды простых чытачоў. Асноўная рубрыкацыя сайта: “дарослае”, “падлеткам”, “дзецям”, “фэнтэзі”, “паэзія”. Большасць водгукаў збіраецца з адкрытых крыніц, частка пішацца ад імя рэдакцыі. Цяпер […]
110 гадоў з нараджэння Аркадзя Куляшова
6 лютага адзначаецца 110 гадоў з наражэння Аркадзя Куляшова, аўтара верша “Бывай”, які зробіцца класічнай беларускай песняй “Алеся”, дзякуючы таленту “Песняроў”. З гэтай нагоды “Літаратурны музей Петруся Броўкі” (вул. К. Маркса, 30) запрашае на мерапрыемства, прысвечанае паэту 8 лютага ў 18:00. Апроч таго, прапануем паглядзець (ці пераглядзець) лекцыю паэта і […]
Дадрукавалі кнігу “Як нацыя вучылася спяваць”
Выйшаў з друку другі наклад кнігі “Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча”. Пра выданне манаграфіі пра асобу Антона Грыневіча — збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца, Bellit.info паведамляў раней. Першы наклад хутка разышоўся, але цяпер з’явілася дадатковая магчымасць прыдбаць кнігу. Выданне змяшчае падрабязную біяграфію навукоўца, тут жа […]
Анатоль Івашчанка прэзентуе новую кнігу вершаў
У выдавецтве Skaryna Press выйшла з друку папяровая версія новай кнігі паэта Анатоля Івашчанкі “Непрамо(ў)ленае”, якая будзе прэзентаваная 17 лютага на фестывалі памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”, які сёлета праходзіць у Вільні. З праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут. У новай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам […]
Янушкевіч адраджае краму “Кнігаўка” ў Варшаве
Выдавецтва “Янушкевіч” у 2022 годзе спрабавала адчыніць уласную кніжную карму “Кнігаўка”, але тая была вымушаная зачыніцца, не прапрацаваўшы нават аднаго дня. І вось напярэдадні свайго 10-гадовага юбілею выдавецтва анансавала адкрыццё кнігарні ў Варшаве (Польшча). “Абяцаем, што варшаўская “Кнігаўка” будзе працаваць мінімум ў 365 разоў больш”, — з’явілася паведамленне ў сацсетках […]
Overview of language rights violations in Belarus during the second half of 2023
The association “International Union of Belarusian Writers” continues to monitor the state of the Belarusian language in Belarus and to collect cases of discrimination of the Belarusian language and its speakers. Unfortunately, Belarus continues to have a tendency of deteriorating the status of the Belarusian language. The state does not […]