Кніжныя навінкі для маленькіх

У мінскім выдавецтве выйшла некалькі новых кніг для дзяцей: “Мацей і чароўная раса” Таццяны Багданавай і “Цудоўна быць чалавекам” Святланы Рабавай.

Таццяна Багданава не толькі аўтарка гісторыі пра Мацея, але і ілюстратарка кніжкі-карцінкі для самых маленькіх. Кніга апавядае пра тое, як важна быць верным сабе і не здавацца нават у безнадзейных абставінах. Бонус — невялічкі даведнік пра асноўныя эмоцыі і заданне на развіццё эмацыйнага інтэлекту. Бацькі змогуць не толькі пачытаць утульную гістрыю, але і прабавіць час за прыемнай гутаркай са сваімі дзецьмі. Кнігу можна купіць, напрыклад, у кнігарні Параграф 45, на сайце Wildberries ці Oz.by.

Новая гісторыя ад Святланы Рабавай з малюнкамі мастачкі Ганны Трэніхінай напоўнена дабрынёй і лёгкасцю. У кніжцы “Цудоўна быць чалавекам” маленькі матылёк аднойчы задаўся пытаннем “Якія яны, людзі?”. Ён назірае за ўсімі, каго сустракае на сваім шляху, і кожны раз даведваецца пра людзей штосьці новае, а разам з ім і чытачы. Гэтая навінка таксама прадаецца ў мінскіз кнігарнях і на сайтах Wildberries ці Oz.by.