У лічбавым выдавецтве “Пап’е-машэ” выйшла новая кніга пісьменні:цы, квір-фем актывіст:кі Тоні Лашдэн “Чорны лес”. Гэтую кнігу апавяданняў на беларускай і рускай мовах можна купіць на адмысловай старонцы.
У свеце гэтай кнігі за пераход мяжы неабходна плаціць уласнай плоццю, а ў паштовую скрыню рана ці позна прыходзіць позва на згубнае балота. Але “Чорны лес” — гэта не фантастыка і не антыўтопія, а рэалістычнае па сваёй сутнасці адлюстраванне свету, у якім знайшлі сябе беларусы і беларускі пасля 2020 года. Жах перад чалавекам у форме, перажыванне траўмы, страта радзімы, стойкасць і супраціўленне месцяцца ў класічных беларускіх топасах балота, мяжы, вёскі, поля, якія пачынаюць дзейнічаць насуперак тым, хто абвясціў над імі сваю ўладу.
“Эта книга о том, как чорнае балючае месца страты становіцца месцам сілы. Эта книга про мощь — про мощь природы, про мощь женщин, про сопротивление мраку, который наступает со всех сторон. Эта книга про чудовищное насилие, для которого невозможно найти слов — и про решительный отпор ему”, — піша ў інстаграме пісьменні:ца.
Тоні Лашдэн — пісьменні:ца, праваабаронца, суарганізатар:ка беларускага фемінісцкага архіву «Расцяжэнне» і аднайменнай лабараторыі фемінісцкага пісьма. Тоні знаходзіцца паміж межамі і краінамі. Нарадзіўшыся Беларусі, Тоні жы:ла ў Швецыі, Украіне, Грузіі і Польшчы. Тоні любіць птушак і ў вольны час займаецца бёрдвотчынгам. Я:е любімая птушка — чорны дрозд.
галоўнае фота one.link/lashden