Важнае для беларусаў месца з’явіцца ў Рызе (Латвія). Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Новую назву ўхваліў Камітэт па развіцці латвійскай сталіцы. Змены ў назве сквера ініцыявалі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс і прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў. Разам з прадстаўніцай […]
Month: Лістапад, 2023
Беларускія літаратары могуць падацца на творчую рэзідэнцыю ў Варшаве
Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]
25 лістапада ў Гданьску ўзнагародзяць лаўрэатаў Прэміі Гедройця
25 лістапада 2023 года ў Гданьску (Польшча) у Двары Артуса (Dwór Artusa, Długi Targ 43-44) а 19:00 будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця, паведамляюць арганізатары. Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды. На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт […]
“Тэксты за тыдзень”: крытыка і проза
А мы зноў робім агляд літаратурных публікацый тыдня: на гэты раз аглядаем тэксты крытыкі і прозы, якія з’явіліся ў адкрытым доступе. Здольнасць смяяцца — адна з базавых рысаў чалавека. А выкарыстаць права на смех — святы абавязак блазнаў ды разумнікаў. Гумар робіцца чорным, калі застаецца апошнім патронам у абойме твайго […]
Выбраныя сустрэчы і лекцыі з сёлетняй “Прадмовы” можна паглядзець у запісе
Арганізатары фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які сёлета прайшоў у Батумі, Варшаве, Вільні і Беластоку, папаўняюць адмысловы канал на YouTube відэазапісамі некаторых лекцый, дыскусій і прэзентацый. Таксама ў запісе можна глядзець сустрэчы, якія праходзілі ў межах анлайн-Прадмовы.
Знайшоўся невядомы ліст Якуба Коласа
У музеі Якуба Коласа несупынна вядзецца праца па пошуку новых матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры. Галоўная захавальніца фондаў музея Васіліна Міцкевіч расказвае пра новую ўнікальны знаходку. У фондах музея Уладзіміра Маякоўскага ў Маскве знайшоўся невядомы ліст беларускага песняра. Адрасат — не Маякоўскі, а іншая асоба. Эпісталярная […]
Выйшаў новы зборнік прозы Алеся Аркуша
Фонд “Камунікат” выдаў зборнік прозы пісьменіка, заснавальніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша пад назвай “Вечар — як сон, у якім шмат агнёў”. У кнігу ўвайшлі пераважна жодзінскія апавяданні і раман “Спадчына”. Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна знік […]
Дачка пісьменніка Аляксандра Тамковіча падзялілася ўспамінамі пра бацьку
9 лістапада беларускі пісьменнік і журналіст Аляксандр Тамковіч мог бы адзначаць свой 60-гадовы юбілей. Але з прычыны цяжкіх хвароб у сакавіку 2022 года яго не стала. Напярэдадні 60-годдзя Беларуская асацыяцыя журналістаў паразмаўляла з дачкой Аляксандра — Марай Тамковіч. — Якія вашы дзіцячыя ўспаміны пра татава выхаванне? Якім бацькам быў […]
Нацбібліятэка набыла Псалтыр, перакладзены і выдадзены Сімяонам Полацкім
Напярэдадні юбілею з дня нараджэння ўраджэнца Полацка, выбітнага царкоўнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча іераманаха Сімяона Полацкага (1629–1680) Нацыянальная бібліятэка Беларусі набыла рэдкі экзэмпляр “Псалтири рифмотворной”, надрукаванай у 1680 годзе. Выданне выйшла ў свет у Маскве, у Верхняй друкарні, якую арганізаваў Сімяон Полацкі, тлумачаць у навукова-даследчым аддзеле кнігазнаўства. Псалтыр – адна […]
У Мінску распрадаюць бібліятэку Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўмбаўм
На анлайн-аўкцыёнах ідуць актыўныя таргі кнігамі з бібліятэкі вядомай пісьменніцкай сям’і. У продажы — кнігі з аўтографамі рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў 1920-х гадоў, збор рускіх сімвалістаў у першых выданнях. Дэбютная кніга вершаў рускага паэта Барыса Карнілава (расстраляны ў 1938 г.) з аўтографам Яўгеніі Пфляўмбаўм. Кнігі ўкраінскага паэта Уладзіміра Гадзіньскага з […]