Выбраныя сустрэчы і лекцыі з сёлетняй “Прадмовы” можна паглядзець у запісе

Арганізатары фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які сёлета прайшоў у Батумі, Варшаве, Вільні і Беластоку, папаўняюць адмысловы канал на YouTube відэазапісамі некаторых лекцый, дыскусій і прэзентацый. Таксама ў запісе можна глядзець сустрэчы, якія праходзілі ў межах анлайн-Прадмовы.

Сустрэча з нагоды выхаду з друку ў пражскім выдавецтве “Вясна” адной з найважнейшых кніг літоўскай літаратуры ХХ стагодздзя — рамана эміграцыйнага пісьменніка Антанаса Шкемы “Белы саван” (1958). Гэты раман лічыцца гермэтычна літоўскай кнігай, цяжкай для разумення замежнікамі. Ён напоўнены гістарычнымі, геаграфічнымі і культурнымі рэаліямі, міфалогіяй, фальклорам, цытатамі і парафразамі літоўскіх культурных тэкстаў.
Размова з пісьменніцай Таццянай Заміроўскай, дзе яна разважае, чк пісаць пра Беларусь, калі ты даўно жывеш не ў Беларусі і цяпер яна стаецца ўяўнай і прывіднай прасторай, што нібыта існуюе толькі ва ўспамінах?

З рэштай відэа можна азнаёміцца на YouTube-канале фестывалю Pradmova.