Month: Лістапад, 2023

“Брацтва пярсцёнкаў” Толкіна ў продажы з 19 снежня. Адкрыты перадзаказ

19 снежня ў продаж паступіць новае, ліцэнзаванае выданне “Брацтва пярсцёнка” — першай кнігі знакамітай трылогіі “Валадар пярсцёнкаў” Джона Р. Р. Толкіна, паведамляе выдавецтва “Янушкевіч”. Новы пераклад на беларускую мову вынік двухгадовай працы паэта і перакладчыка Ігара Кулікова. Вокладку і мастацкае афармленне зрабіла Настасся Пазняк. На сайце анлайн-кнігарні knihauka.com можна аформіць […]

Афіша літаратурных сустрэч і прэзентацый у замежжы на 23—26 лістапада

Наступныя некалькі дзён багатыя на беларускія літаратурныя мерапрыемствы. Шукайце ваш горад і завітвайце. 23.11 і 24.11 Андрэй Хадановіч у Чэхіі 23-га лістапада ў Брне, а 24-га ў Празе адбудуцца пастаноўкі тэатральна-музычнай вечарыны на вершы Андрэя Хадановіча. Сам аўтар таксама прыедзе на гэтыя падзеі. 24.11. Сустрэча з Максам Шчурам у Варшаве […]

Кніга вершаў Віславы Шымборскай запачаткуе серыю перакладаў з польскай

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала серыю кніг у перакладзе з польскай мовы. На сёння ў планах 4 кнігі. Першай пабачыць свет выбранае вершаў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Віславы Шымборскай. У кнізе сабраны вершы у перакладах Марыны Казлоўскай, Алега Лойкі, Кацярыны Маціеўскай, Ніны Мацяш, Сяргея Прылуцкага, Наталлі Русецкай, Максіма Танка, Андрэя Хадановіча, Ганны […]

Новае выдавецтва аўдыякніг Litaralna агучыла Абдзіраловіча і Ластоўскага

Распачала дзейнайсць новая выдавецкая ініцыятыва па выпуску аўдыякніг — LITARALNA. Лідарам і ідэйным натхняльнікам праекту ёсць Уладзімір Пугач, беларускі музыка, які шмат гадоў прысвяціў беларускай музыцы і культуры наогул. Выдавецтва аўдыёкніг Litaralna — каманда энтузіястаў, аб’яднаных важнай мэтай — захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай […]

Выйшаў адрыўны каляндар-слоўнічак на 2024 год

Выйшаў адрыўны каляндар-слоўнічак 2024 “Лёгкая мова”, які кожны дзень падае новае беларускае слова – усяго 365 слоў.  На кожнай старонцы яркая карцінка, слова на беларускай мове, яго пераклад на ангельскую і расейскую ды прыклад з мастацкай літаратуры.  Два спосабы мацавання: на стол і сцяну.  Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрыначцы, […]

25 лістапада ў Вільні пройдзе прэзентацыя новай кнігі Ванды Марцінш

25 лістапада ў віленскім Доме нацыянальных аб’яднанняў (Raugyklos g. 25, другі паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі Ванды Марцінш душ Рэйш “Маланкі над Вільняй”, якую выдала фундацыя “Камунікат” (Беласток). Кніга выйшла на трох мовах — у беларускім арыгінале, перакладзе на літоўскую Альмы Лапінскене і перакладзе на польскую Аляксандра Снежкі. Паэтка апавядала, што […]

Анонс ад выдавецтва “Мяне няма”: проза Сяргея Краўчанкі

Выдавецтва «Мяне няма» анансавала выхад другой кнігі. Яе аўтар — музыкант гуртоў Port Mone, Polyn і SK.EIN Сяргей Краўчанка — які цягам дзевяці гадоў піша тэксты на мяжы эсэ, апавядання ці лірычнай мініяцюры. Кнігу ўжо можна перадзамовіць, а выйдзе яна напрыканцы года. «Што гэта за кніга – «Забыцца ў электрычцы»? […]

Неўзабаве выйдуць “На ростанях” Коласа і збор твораў Разанава

У хуткім часе ў выдавецтве “Папуры” выйдзе дзве новыя кнігі: збор твораў аднаго з самых уплывовых беларускіх паэтаў Алеся Разанава “З маланкаю ў сэрцы” і трылогія класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “На ростанях”. “З маланкаю ў сэрцы” — так павінен быў называцца том выбранага, які ўклаў сам Алесь Разанаў у […]

У Беларусі з’явіўся помнік Яну Скрыгану

16 лістапада блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, быў адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану (1925—1992). Пра гэта расказаў даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч. Выбар даты невыпадковы — на 16 лістапада прыпадае Дзень народзінаў славутага літаратара, які прыйшоў на свет у 1905 годзе ў вёсцы Труханавічы. На адкрыцці помніка прысутнічала […]

Не страляйце ў ластавак

Пра Яўгенію Янішчыц, пра загадку яе сыходу піша Мікола Асавец. Бадай што, у маім дзяцінстве гэта была першая забарона, забарона жорсткая, пераступіць якую было нельга. Усякія іншыя забароны тлумачыліся лёгка, дыктаваліся стасункамі з суседзямі і навучалі рознаму: беражлівасці, акуратнасці, цярпенню, бяспецы. Але чаму нельга было з самаробных хвацкіх рагатак страляць […]