Month: Лістапад, 2023

“Тэксты за тыдзень”: што новага пачытаць?

Рэдакцыя bellit.info традыцыйна аглядае літаратурныя і крытычныя тэксты, што з’явіліся ў адкрытым доступе цягам гэтага тыдня. «09.10.1933. Атрымала тры твае лісты. Такія яркія, ці ад сібірскага снегу, ад бадзёрасці тваёй ці ад майго чакання. Цяпер жыву магчымасцю зусім блізкай сустрэчы. Калі б цябе пакінулі ў Новасібірску да заканчэння тэрміну, — я […]

“Мінск у мастацтве” — новая кніга Сяргея Харэўскага

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуролага Сяргея Харэўскага пад назвай “Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох”. Гэта багата ілюстраванае выданне, у якім аўтар аналізуе творы мастакоў, прысвечаныя сталічным краявідам. “Мінск у мастацтве” — гэта 14 эсэ пра мастакоў, якія паслядоўна выяўлялі і выяўляюць Мінск на […]

Ганна Янкута піша пра “беларускую” Лацінскую Амерыку і Карласа Шэрмана

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута выправілася ў падарожжа па Лацінскай Амерыцы на пошукі беларускіх слядоў. У сваім эсэ для сайта “Будзьма беларусамі” Ганна Янкута апісвае вандроўку па Мантэвідэа — горадзе дзяцінства беларуска-іспанскага перакладчыка, пісьменніка, заснавальніка Беларускага ПЭН-цэнтра Карласа Шэрмана. РАКА Я іду па ўзбярэжнай Ла-Платы ў Мантэвідэа. Яна пачынаецца ад […]

Новую кнігу Уладзіміра Мацкевіча ўжо можна перадзамовіць

Кніга “Уводзіны ў філасофію” (Введение в философию) Уладзіміра Мацкевіча – гэта філасофская размова ад першай асобы пра мысленне, індывідуальнасць, ідэі і філасофіі. Кніга пабудаваная на аснове цыклу лекцы, прачытаных у 2008–2009 гадах. Гэта не падручнік па філасофіі, гэта не даведнік для пачаткоўцаў, гэта ўводзіны ў сістэму ўяўленняў аб мысленні і […]

У Беластоку з’явіцца Цэнтр Беларускай Культуры

У Беластоку (Польшча) прайшла прэс-канферэнцыя маршалка Падляшша Артура Касіцкага з нагоды размеркавання бюджэту ў ваяводстве, на якой было абвешчана запачаткаванне Цэнтру Беларускай Культуры – новага інстытуту культуры Падляшскага ваяводства. Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі таксама Алег Латышонак, Славамір Назарук і Анатоль Вап. Новы культурны цэнтр пачне сваю працу з студзеня 2024 […]

Тры кніжныя навінкі для дзяцей

За апошні час выйшла некалькі новых кніг для дзяцей у беларускіх выдавецтвах. Выдавецтва “Папуры” выпусціла новую казку Надзеі Ясмінскай пад назвай “Снегурумі”. Галоўная гераіня якой, Мія, жыве ў цёплым паўднёвым мястэчку і так марыць пабачыць сапраўдны снегапад, пакоўзацца на горцы ды зляпіць снегавіка. Але за акном у яе цёпла і […]

Уладзімер Арлоў — ляўрэат прэміі Падляшскага ваяводзтва

Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменьнікаў Уладзімер Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляшскага ваяводзтва за дасягненьні ў галіне мастацкай творчасьці ды пашырэньня і аховы культуры. Прэмія была прызнаная за дасягненні ў галіне прозы і паэзіі. Рашэньне аб прызнаньні сёлетніх узнагародаў было прынятае на паседжаньні праўленьня Падляшскага ваяводзтва 15 лістапада. – Гэтыя […]

“Пітэр Пэн” выйшаў аўдыякнігай на “Кніжным Возе”

Акторка Крысціна Дробыш агучыла беларускі пераклад Джэймса Мэцью Бары “Пітэр Пэн” спецыяльна для “Кніжнага Воза”. Гэты класічны твор дзіцячай літаратуры ў перакладзе Уладзя Лянкевіча і з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік выйшаў па-беларуску ў выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе. Цяпер кніга атрымала другое дыханне, дзякуючы ініцыятыве “Кніжны Воз”. Аўдыякнігу можна бясплатна слухаць […]

Выйшла трохмоўная кніга вершаў пра Вільню Ванды Марцінш

Фонд “Камунікат” выдаў кнігу вершаў пра Вільню паэткі Ванды Марцінш душ Рэйш, у якую ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі “Маланкі над Вільняй” напісаў Сяргей Харэўскі. “…Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належыла перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і […]

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі Аляхновіча

Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода» вызначылі шасцярых пераможцаў і васьмярых лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча за творы, што грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе. Сёлета дзеля бяспекі арганізатары прэміі прапанавалі намінантам або іх сваякам, пры жаданні, захаваць ананімнасць і гарантавалі канфідэнцыйнасць. З гэтае прычыны імёны некаторых пераможцаў і лаўрэатаў схаваныя […]