Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы.
Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы.
Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды Украіны, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
• у іх ёсць хаця б адна кніга, зборнік вершаў альбо пераклад, выдадзеныя ў друку, або хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры;
• яны могуць камунікаваць на англійскай ці польскай мовах;
• у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.
Тэрмін рэзідэнцыі ад 2 да 6 тыдняў.
Пачатак набору: 13 лістапада 2023 года
Дэдлайн: 26 лістапада 2023 года
Даведацца падрабязней пра ўмовы і падаць заяўку на ўдзел можна тут.