У Рызе з’явіцца скверык у гонар першадрукара Францыска Скарыны

Важнае для беларусаў месца з’явіцца ў Рызе (Латвія). Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Новую назву ўхваліў Камітэт па развіцці латвійскай сталіцы.

Змены ў назве сквера ініцыявалі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс і прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.

Куток Рыгі, які неўзабаве стане скверам Францыска Скарыны

Разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Кабінета Алінай Коўшык, падчас ейнага летняга візіту ў Латвію, ініцыятары сустрэліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення па гэтым пытанні.

“Дзякую дэпутатам гарадской рады Рыгі за хутка прынятае рашэнне. Цешуся, што ў беларусаў Рыгі цяпер будзе свой куток у гэтым горадзе — месца, дзе яны змогуць збірацца і адчуваць сувязь з радзімай. Мы абавязкова дададзім яго на карту беларускіх гісторыка-культурных мясцін kultmapka.me. Спадзяюся, што эстафету ў ініцыіраванні змен назваў вуліц горада прымуць і іншыя беларускія дыяспары”, — сказала Аліна Коўшык.

Галоўнае фота www.ferretingoutthefun.com