Фонд “Камунікат” выдаў зборнік прозы пісьменіка, заснавальніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша пад назвай “Вечар — як сон, у якім шмат агнёў”.
У кнігу ўвайшлі пераважна жодзінскія апавяданні і раман “Спадчына”. Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна знік з плошчы ў Жодзіне; айцец Феафіл, які перахоўваў у магіле ля царквы каштоўнасці, сабраныя для арміі Булак-Балаховіча; а таксама легендарны Робін Гуд Смалявіцкага раёну Іван Шагойка, які мог падрабіць любы дакумент, выпісваў для партызанаў накладныя на нямецкія склады, а па вайне — даведкі, ратуючы людзей ад турмаў і гулагаў; ну і зразумела сам аўтар, які ўсё гэта напісаў і ва ўсім прысутнічае, так расказваюць пра кнігу выдаўцы.
Замовіць кнігу можна на сайце Kamunikat.org