На анлайн-аўкцыёнах ідуць актыўныя таргі кнігамі з бібліятэкі вядомай пісьменніцкай сям’і. У продажы — кнігі з аўтографамі рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў 1920-х гадоў, збор рускіх сімвалістаў у першых выданнях.
Дэбютная кніга вершаў рускага паэта Барыса Карнілава (расстраляны ў 1938 г.) з аўтографам Яўгеніі Пфляўмбаўм.
Кнігі ўкраінскага паэта Уладзіміра Гадзіньскага з аўтографамі Яўгеніі Пфляўмбаўм 1925 і 1927 гадоў.
Кніга рускага паэта Аляксандра Пракоф’ева з аўтографам Максіму Лужаніну.
Тамсама распрадаецца і частка кніг з уладальніцкімі запісамі рэпрэсаванага беларускага крытыка і літаратуразнаўцы Міколы Аляхновіча. Магчыма, частка яго бібліятэкі перайшла да Максіма Лужаніна.
Сямейная пара, Максім Лужанін (1909-2001) і Яўгенія Пфляўмбаўм (1908-1996), — вядомыя беларускія паэты, актыўныя ўдзельнікі літаратурнага руху 1920-х гадоў. Іх кніжныя зборы — нешматлікі прыклад пісьменніцкай бібліятэкі, ацалелай пасля сталінскага тэрору.
Больш фота — у нашым фэйсбуку.
Ул. інф.