У Вільні выйшла двухмоўнае выданне з выбранымі вершамі Андрэя Хадановіча.
Month: Верасень, 2023
Наста Кудасава і Віталь Рыжкоў выступілі ў Вільні (фотарэпартаж)
Учора ў Віленскім музеі імя Івана Луцкевіча прайшоў “Дзень літаратуры” у межах Тыдня беларускай культуры, зладжанага віленскай дыяспарай. У Літву завіталі нячастыя госці: паэты Наста Кудасава і Віталь Рыжкоў, якія цяпер жывуць у Польшчы. Віталь і Наста заладзілі своеасаблівы паэтычны дыялог, прачыталі як “неўміручую класіку 2010-х”, так і даволі новыя […]
Да 170-годдзя Міхала Федароўскага
Верасень 2023 года — юбілейны для найвядомейшага беларускага этнографа ХІХ стагоддзя, аднаго з выдатных збіральнікаў і публікатараў фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны Беларусі Міхала Федароўскага. Міхал Федароўскі нарадзіўся 1 верасня 1853 года ў сям’і варшаўскага мешчаніна, кашуба па паходжанні, які ажаніўся з полькай Элеанорай Гансовіч. У 1877—1904 гг. жыў на Беларусі, […]
Паэтычная сустрэча Войцеха Бановіча і Андрэя Хадановіча — відэапрэм’ера
7 верасня ў 18:00BY / 17:00PL у межах цыклу “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца анлайн-паказ творчага вечар кракаўскага паэта Войцеха Бановіча. Мадэратарам сустрэчы і перакладчыкам паэзіі Бановіча на беларускую мову выступіць паэт Андрэй Хадановіч. Войцех Бановіч у 2020 годзе быў госцем менскага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова, таму […]
“Кніжны хома” адкрывае літаратурны падкаст
Вядомы інстаграм-блогер пра беларускую літаратуру выпусціў першы запіс свайго літаратурнага падкасту. Выпуск прысвечаны Максіму Гарэцкаму. “Гісторыя Максіма Гарэцкага і яго “Віленскіх камунараў”, а таксама мае думкі пра твор. Каб слухаць, зусім не абавязкова чытаць кнігу: гэты выпуск не столькі пра сам раман, колькі пра чалавека і яго выбар”, — так […]
Новая кніга для дзяцей расказвае пра Велікоднага Дзеда
У менскім выдавецтве выйшла дзіцячая кніга “Велікодны Дзед” Марка-Увэ Клінга з ілюстрацыямі Астрыд Хен. Паэтычны пераклад з нямецкай на беларускую мову зрабіў Ігар Крэбс. У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачай гарбаты. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! […]
“Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча выключылі са школьнай праграмы
Знакавы раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” цяпер не будуць чытаць у беларускіх школах. Згадкі пра твор адсутнічаюць у новых праграмах Міністэрства адукацыі па беларускай літаратуры для адзінаццатых класаў. Класічны раман Уладзіміра Караткевіча, адным з герояў якога выступае Кастусь Каліноўскі, знік не толькі з навучальнай праграмы базавага ўзроўню, але […]
Да 130-годдзя Язэпа Фарботкі
5 верасня 1893 года ў Налібаках нарадзіўся Язэп Фарботка, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР, паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, удзельнік беларускага грамадзка-палітычнага руху пачатку ХХ стагоддзя. Першыя вершы Фарботка надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Таксама ён пераклаў ўрывак Пана Тадэвуша на беларускую мову. У […]
Пражскаму выдавецтву Vesna Books — 5 гадоў
Беларускае незалежнае выдавецтва Vesna Books, якое месціцца ў Празе, святкуе пяцігоддзе і анансуе выхад дзвюх новых кніг. “У верасні 2018 году пасля кароткага роздуму мы вырашылі, што найлепшы спосаб, каб кніга выйшла так як хочаш, тады калі хочаш і там дзе хочаш — выдаць яе самім. Так яно ўсё і […]
Казкі дзеда Янкеля ўжо можна замовіць
Адкрыты папярэдні заказ на кнігу “Дзедавы казкі”, зрабіце перадаплату да 30 верасня і забярыце кнігу ў цвёрдай вокладцы па выдавецкай цане да 30 кастрычніка. Пасля выхаду “Казкі” можна будзе атрымаць самавывазам у краме выдавецтва, кур’ерам па Менску, Белпоштай і Еўрапоштай, таксама ёсць магчымасць перасылкі за мяжу. Падрабязную інструкцыю, як замовіць […]